СЛОВА ГАВАРКОЕ, ВАБКАЕ, ЖЫВОЕ…

Не  так  даўно ў ДУА “Пярэкальская сярэдняя школа” адбылася сустрэча навучэнцаў з беларускай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі  Лёляй   Багдановіч і  мясцовай  паэтэсай  Таццянай   Чэрап.
Усе  мы  чакалі  і  рыхтаваліся да гэтай сустрэчы. І вось  час  прыйшоў. На гадзіне  зносін  у школьнай  актавай зале творцы  расказалі  аб  сваім  жыццёвым  і  творчым  шляху. Так, Лёля Уладзіміраўна Багдановіч нарадзілася ў  вёсцы  Градзянка,  што  на  Асіпоўшчыне. Зараз  яна  жыве ў Барысаве,  з’яўляецца  старшынёй літаратурнага аб’яднання “Натхненне”, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкуецца ў часопісах “Маладосць”, “Вясёлка”, “ЛіМ”, “Гаспадыня”, “Алеся” і інш. У 2013 годзе выйшаў зборнік яе вершаў “Зорны кошык”. Падчас сустрэчы з  вуснаў пісьменніцы  мы пачулі вершы, якія  яна прысвя-ціла сваёй маці: “Аб маці”, “Мамін голас”, “Галубка” (балада аб  маці), гумарыстычныя вершы  і  вершы  пра каханне. У  выкананні  нашай  госці прагучалі  і  яе  аўтарскія  песні  “Пьяная копна”  і  “На крыльях мечты”.
Вучні ж трэцяга, пятага і шостага класаў падрыхтавалі выставу малюнкаў  “У свеце казак”,  якую  прысвяцілі  казкам  Лёлі  Багдановіч.
Прыемна ўразіла пісьменніцу інсцэніроўка яе казкі “Як добра быць патрэбным!”,  якую падрыхтавалі  вучні 3-га класа. У казцы распавядаецца пра новенькі бліскучы каляндарык, які ніхто не хацеў набываць у кіёску. Гаспадыня кіёска  ўжо не  ведала, што з ім рабіць, але  ўсё ж такі каляндарык знайшоў сваё месца ў хаце добрай бабулі, якая ўжо шмат кіёскаў абышла, а патрэбнай ёй рэчы (календара) не знайшла. Ролю  каляндарыка  ў  ісцэніроўцы  выканаў Яўген Карачун,  гаспадыні кіёска – Аляксандра Дэцык, бабулі – Настасся  Дрозд .
У  час  мерапрыемства  вучні  прадэкламавалі  розныя  вершы  пісьменніцы.
Таццяна Дзмітрыеўна Чэрап —  мясцовая  паэтэса.  Прыехала  яна ў  Арэхаўку  са  Жлобіна. Дваццаць гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у нашай школе. Пісаць вершы  пачала  позна, у  37 гадоў,  выключна на рускай мове. Аўтар   прачытала  для  нас   розныя  свае вершы.  І  вучні  таксама  з задавальненнем  прачыталі   яе  паэтычныя  творы.
Пад  канец творчай сустрэчы ўсе жадаючыя  атрымалі аўтографы і сфатаграфаваліся  з пісьменніцамі  на памяць.
Будзем спадзявацца, што гэта была не апошняя сустрэча з майстрамі  слова ў нашай школе і яшчэ не раз мы будзем мець магчымасць знаёмства з іх  натхняльнымі  і  глыбокімі творамі.

Наталля  ЛАПАЦІНА,
настаўніца  беларускай  мовы  і  літаратуры   Пярэкальскай  СШ.

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем