Свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы
Незвычайна цёплай, сонечнай, радаснай выдалася мінулая серада, дзень, у які ўсе праваслаўныя вернікі адзначылі свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы. Сёлета яно было асабліва радасным, бо святкаванне яго праходзіла на светлым велікодным тыдні.
З раніцы ля Свята-Благавешчанскай царквы было шматлюдна. Клічаўляне збіраліся на сустрэчу архіерэя Уладыкі Серафіма, які па ўсталяваўшайся добрай традыцыі заўсёды наведвае Клічаўшчыну ў гэты святочны дзень. Ён правёў Божую літургію, узначаліў Хрэсны ход.
Незабыўным падарункам для гараджан і нашых свяцейшых гасцей стаў праваслаўны канцэрт, які прайшоў у гэты дзень у раённым Доме культуры. Выступленні народнага акадэмічнага хору, самадзейнага калектыву “Гасцінны двор” (кіраўнік Ж. Я. Ачыновіч), фальклорнага ансамбля “Прасніца” Патоцкага СДК, выхаванцаў “Воскресной школы” Свята-Благавешчанскай царквы, харэаграфічнага ансамбля Клічаўскай ДШМ не пакінулі раўнадушнымі нікога.