Са святам, шэфы!
У нашага сацыяльнага прытулку шмат сяброў. І гэта зразумела: тут дзеці, у якіх пры жывых бацьках горкая доля. Таму і імкнуцца сагрэць малых людзі з вялікім сэрцам. Вось ужо 3 гады як нашымі шэфамі з’яўляецца абласное ўпраўленне РУП “Белтэлекам”. Для рабыт яны робяць шмат, не пакідаюць ні ў святы, ні ў будні.
Напрыклад, летась дзеці былі запрошаны на прафесійнае свята шэфаў – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі ў горад Магілёў. Малыя падарылі ім віншавальную канцэртную праграму. А сюрпрызам юным артыстам сталі экскурсіі па абласным цэнтры і ў Магілёўскі заасад.
А днямі ў прытулак для выхаванцаў паступіла ад шэфаў рознае спартыўна-гульневае абсталяванне, у тым ліку трэнажоры, усяго больш як на 5 мільёнаў рублёў.
Шчырая ўдзячнасць вам, шаноўныя. З прафесійным святам, поспеху і працвітання прадпрыемству, здароўя і асабістага шчасця кіраўніцтву і ўсім работнікам сувязі.
Т. ФЯСЬКО,
дырэктар ДУА “Клічаўскі раённы сацыяльны прытулак”