Працаваць на перспектыву

7  мая – Дзень  работнікаў  радыё,  тэлебачанне  і  сувязі

Цяжка  нават  уявіць  наша  сучаснае  жыццё  без  сродкаў  сувязі.  Акрамя  звыклых  тэлефона, радыётэлевізара,  мы  цяпер  карыстаемся  Інтэрнетам і  сотавай  сувяззю,  якія  яшчэ  некалькі  гадоў  таму  лічыліся  раскошай.  Зараз  гэта  неад’емная  частка  нашага  жыцця.  З  года  ў  год  павялічваецца  колькасць  паслуг,  на  высокім  узроўні  культура  абслугоўвання,  павышаюцца  і  патрабаванні  да  людзей,  яія  тут  працуюць.  Аб  планах  і  перспектывах  работы  наша  гутарка  з  начальнікам  раённага  вузла  электрычнай  сувязі  Магілёўскага  філіяла  рэспубліканскага  ўнітарнага  прадпрыемства  “Белтэлеком”  Аляксеем  Уладзіміравічам  СНІГІРОМ:

— У  мінулым  годзе  праводзілася  значная  работа,  накіраваная  на  развіццё  сродкаў  сувязі.  Рабілі  рамонт  і  рэканструкцыю  лінейна-кабельных  збудаванняў, абсталявання  электрасувязі, праваднога  радыёвяшчання.  У  горадзе  ўстаноўлена  415  стацыянарных  тэлефонаў,  592 – у  сельскай  мясцовасці. Праведзены  прафілактычныя  праверкі  ліній  сувязі  гарадскіх  і  сельскіх  тэлефонных  станцый.  Праведзена  рэканструкцыя  лінейных  збудаванняў  на  гарадской  АТС,  у  вёсках  Нясята,  Дзмітраўка,  Ганчанскае,  вядзецца  рэканструкцыя  лінейных  збудаванняў на  Доўгаўскай  АТС.

Аляксей  Уладзіміравіч, якія  пслугі  цяпер  з’яўляюцца  найбольш  перспектыўнымі?

— Гэта  высокахуткасны  Інтэрнет,  інтэрактыўнае  тэлебачанне  ZALA  і  інш.  Разглядаецца  магчымасць  аказання  клічаўлянам  яшчэ  адной  новай  паслугі.  Сутнасць  яе  ў  тым,  што  кожны  абонент  зможа  па  адной  лініі  карыстацца  ІР-тэлефаніяй,  інтэрактыўным  тэлебачаннем,  хуткасным  Інтэрнетам  з  найменшымі  матэрыяльнымі  затратамі.

— Раскажыце,  калі  ласка,  што  ў  планах  прадпрыемства  на  гэты  год,  чым  парадуеце  нас,  вашых  кліентаў?

— У  жыхароў  раёна  з’явіцца  магчымасць  у  будучым  глядзець  праграмы  лічбавага  тэлебачання,  якія  ўваходзяць  у  пералік  паслуг   ZALA.  Гэта  стане  магчымым  пры  дапамозе  спецыяльнага  радыёабсталявання,  якое  можна  будзе  набыць  і  глядзець  46  праграм  лічбавага  тэлебачання.  Плануем  да  канца  года  ўсіх  жадаючых,  згодна  з  пададзенымі  заявамі,  забяспечыць  стацыянарнай  тэлефоннай  сувяззю.

— Кіраўнік  Вы  малады,  на  гэтай  пасадзе  нядаўна.  Як  адчуваеце  сябе  ў  ролі  начальніка  прадпрыемства,  дзе  большасць  супрацоўнікаў  старэйшыя  па  ўзросту,  маюць  вялікім  вопыт  работы  ў  галіне  сувязі?

— Перакананы,  што  давер  і  аўтарытэт  людзей  трэба  заслужыць.  І  не  важна,  колькі  табе  гадоў.  Людзі  мяне  зразумелі,  мае  патрабаванні,  паверылі,  і  я  гэта  вельмі  цаню.  Не  скажу,  што  ўсё  ўдаецца  лёгка,  зусім  не.  Кажуць,  самы  лёгкі  шлях – кароткі.  Зараз  адчуваю  падтрымку  вопытных  супрацоўнікаў,  узаемаразуменне.  Наогул,  калектыў  добры,  усе  маладыя  душой  і  сэрцам.

— Аляксей  Уладзіміравіч,  чаму  Вы  сталі  сувязістам?

— Пасля  заканчэння  школы  ў  1997  годзе  паступіў  у  Ваенную  акадэмію. На  выбар  прафесіі  паўплывалі  жыццёвыя  абставіны,  тагачаснае  становішча  ў  краіне.  Працяглы  час  правучыўся,  затым  перавёўся  ў  радыётэхнічны  інстытут,  набыў  спецыяльнасць  інжынера  тэлекамунікацыйных  сістэм.  Лічу,  што  сувязь – гэта  наша  будучае.

Сёлета  калектыў  РВЭС  занесены  на  абласную  Дошку  гонару.  Як  Вы  лічыце,  у  чым  поспех  прадпрыемства?

— Гэта  вынік  плённай  працы  ўсяго  калектыву,  дзе  працуюць  45  чалавек,  12  з  іх  маюць  вышэйшую  адукацыю,  26 – сярэднюю  спецыяльную.  Заслужаным  аўтарытэтам  у  калектыве  карыстаюцца  дыспетчар  паліна  Мікалаеўна  Патапенка,  якая  на  прадпрыемстве  больш  дваццаці  гадоў,  заўсёды  ўважлівая  і  ветлівая  з  кліентамі;  вопытны  электраманцёр  лінейных  збудаванняў  Сяргей  Аляксеевіч  Клепча;  электрамеханік  Сяргей  Фёдаравіч  Нерушаў.  Ён,  дарэчы,  працуе  ў  нас  нядаўна,  з  2008  года,  але  ўжо  заваяваў  аўтарытэт  і  павагу  калег  па  працы;  электраманцёр  Віктар  Фёдаравіч  Гарбачоў,  як  і  начальнік  участка  лінейна-тэхнічнага  цэха  Аляксандр  Сяргеевіч  Аўчыннікаў,  унёс  вялікім  ўклад  у  развіццё  новых  паслуг  сувязі.  Слоў  падзякі  за  карпатлівую,  штодзённую  працу  заслугоўваюць  спецыяліст  па  маркетынгу  тэлекамунікацыйных  пслуг  Кацярына  Мікалаеўна  Санько,  інжынер  электрычнай  сувязі  Вольга  Львоўна  Краўчанка  і  многія  іншыя.  Вялікі  ўсім  дзякуй     за  адказнасць,  цярплівасць,  уважлівасць.  Віншую  ўсіх  супрацоўнікаў  прадпрыемства  з  прафесійным  святам.  Жадаю  шчасця  і  дабрабюыту,  здароўя,  спаўнення  ўсіх  мар  і  надзей,  добрых  кліентаў  і  новых  паслуг.

— Дзякуй  Вам  за  размову.  Далучаюся  да  вашых  пажаданняў  калектыву  РВЭС.  Поспехаў  вам,  сувязісты!

Алена  ГАНЧАРОВА

Последние новости

Актуально

Оставь свой след в истории

20 декабря 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии

20 декабря 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В руках молодёжи – будущее науки

20 декабря 2024
Читать новость
Интервью

Виды на спорт и туризм

20 декабря 2024
Читать новость
СОБЫТИЯ

Новоселье накануне Нового года

20 декабря 2024
Читать новость