Прафсаюз АПК: настрой на добрыя справы

У  сельскай  гаспадарцы  Клічаўшчыны занята  зараз  каля  3000  чалавек.  Практычна  ўсе  яны  ў  радах  райкама  прафсаюза  работнікаў  аграпрамысловага  комплексу.  А  гэта  19  пярвічных  прафсаюзных  арганізацый  калгасаў  і  саўгасаў  раёна,  іншых  арганізўацый  АПК,  а  таксама  УА  “Клічаўскі  дзяржаўны  аграрна-тэхнічны  каледж“,  членамі  якой  з’яўляюцца  і  732  яго  навучэнцы.

Асноўная  задача  нашага  прафсаюза – адстойваць  і  абараняць  інтарэсы  і  законныя  правы  чалавека  працы.  Адна  з  такіх  форм – заключэнне  паміж  наймальнікам  і  пярвічнай  прафсаюзнай  арганізацыяй  калектыўнага  дагавору.  Гэта  своеасаблівы  ўнутраны  статут  жыцця  кожнага  працоўнага  калектыву,  у  якім  агавораны  ўсе  меры  матэрыяльнага  і  маральнага  стымулявання,  аплаты  працы,  аховы  працы,  захавання  рабочых  месцаў,  дзейнасці  кантрактнай  сістэмы,  сацыяльнай  абароны  і  г. д.

У час  сёлетніх  справаздачна-выбарных  сходаў  у  гаспадарках  раёна  былі  падведзены  і  вынікі  выканання  калектыўных  дагавораў  за  другое  паўгоддзе  2009  года,  а  таксама  ўнесены  змяненні  і  дапаўненні  ў  дзейнічаючыя  калектыўныя  дагаворы.

У  шасці  прадпрыемствах  АПК  раёна:  УКСП  “Саўгас  “Вольса”,  КСВК  “Калгас  “Радзіма”,  “Калгас  “Савецкая  Беларусь”,  СВК  “Калгас  імя  Будзённага”,  “Калгас  “Нясята”,  ДУК ДБП  “Клічаўская  ПМК-258”,  якія  ў складзе  нашага  прафсаюза,  ужо  зышоў  тэрмін  ранейшых  калектыўных  дагавораў.  Таму  на  сходах  іх  працоўных  калектываў  заключаны  новыя,  на  ўстаноўлены  тэрмін.  Па  агульнай  напярэдадні  дамоўленасці  паміж  наймальнікамі  і  прафсаюзнай  арганізацыяй,  праверка  выканання  гэтых  дагавораў  будзе  праводзіцца  па  выніках  кожнага  паўгоддзя.  Людзі  будуць  праінфармаваны  аб  рэзультатах.

Зараз  у  хлебаробаў  раёна – гарачая  пара.  І  да  яе  стаўленне  сур’ёзнае,  прадуманае.  Ад  своечасовасці,  якасці  работ  залежыць  будучы  ўраджай.  А  працаваць  у  нашым  краі  ўмеюць  на  славу!  Вось  і  раннія  яравыя  зерневыя  і  зернебабовыя  культуры  гаспадаркі  Клічаўшчыны пасеялі аднымі  з  першых  у  вобласці.

Як  раз  у  час  такіх  адказных  сельскагаспадарчых  кампаній  галоўную  ролю  і  адыгрывае  чалавечы  фактар.  Перадавікі  вытворчасці,  людзі  глыбока  адданыя  хлебаробскай  справе,  ёсць  у  кожнай  гаспадарцы.

Напярэдадні  свята  Першамая  віншую  ўсіх  працаўнікоў  палёў  і  ферм,  рамонтных  майстэрняў,на-тэхнічных  работнікаў,  галоўных  спецыялістаў  і  кіраўнікоў  сельгаспрадпрыемства  АПК  раёна,  ветэранаў  працы  Са  святам  працы  вас,  шаноўныя.  Шчодрай  вам  нівы,  важкіх  надояў  і  прываг,  дабрабыту,  міру,  здароўя,  шчасця.

С. ГРАШЫЛАЎ, старшыня  райкама  прафсаюза

работнікаў  АПК

Последние новости

По случаю праздника

Узнали у кличевлян, что для них значат государственные символы нашей страны:

11 мая 2025
Читать новость
Праздники

Уважаемые кличевляне!

11 мая 2025
Читать новость
Праздники

Уважаемые жители Могилевской области!

11 мая 2025
Читать новость
80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Уважаемые жители Кличевского района!

9 мая 2025
Читать новость
80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Уважаемые жители Кличевского района!

9 мая 2025
Читать новость
80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Уважаемые кличевляне и гости района!

9 мая 2025
Читать новость