Памяць аб Машэраве жыве

У  лютым  гэтага  года  споўнілася  95  гадоў  з  дня  нараджэння  Пятра  Міронавіча  Машэрава – віднага  дзяржаўнага  і  партыйнага  дзеяча,  Героя  Савецкага  Саюза  і  Героя  Сацыялістычнай  Працы.
Пятнаццаць  гадоў  П. М. Машэраў  узначальваў  Цэнтральны  Камітэт  Камуністычнай  партыі  Беларусі.  Гэта  былі  гады  росквіту  рэспублікі.  Па  вытворчасці  многіх  відаў  прамысловай  прадукцыі  і  харчовых  тавараў  на  душу  насельніцтва  яна  займала  вядучыя  месцы  не  толькі  ў  Савецкім  Саюзе,  але  і  ў  свеце.  Беларусь  называлі зборачным  цэхам  для  многіх  галін  прамысловасці  ўсяго  Савецкага  Саюза.  У  той  час  былі  пабудаваны  такія  гіганты  прамысловасці, як  «Хімвалакно» ў  Магілёве,  «Азот»  у  Гродна,  іншыя  аб’екты  ў  Мінску,  Гомелі,  Віцебску.
Вялікую  ўвагу  Пётр  Міронавіч  удзяляў  увекавечанню  подзвіга  савецкага  народа  ў  гады  Вялікай  Айчыннай  вайны.  Візітнай  карткай  Беларусі  для  яе  гасцей,  шматлікіх  турыстаў  і  для  ўсяго  нашага  народа  сталі  Брэсцкая  крэпасць-герой,  Курган  Славы,  Хатынь.
Па  ініцыятыве  Цэнтральнага  Камітэта  Кампартыі  Беларусі  ў  Мінску,  Віцебску,  Брэсце  прайшлі  мерапрыемствы  па  ўшанаванні  памяці  вялікага  сына  беларускага  народа.  Гэта  дата  не  засталася  па-за  ўвагай  ідэалагічнага  аддзела  райвыканкама,  раённых  арганізацый  КПБ,  Савета  ветэранаў  вайны  і  працы,  ГА БРСМ,  педагагічнага  калектыву  Клічаў-скага  дзяржаўнага  аграрна-тэхнічнага каледжа.
На  днях  у  РДК  была  нала-джана  сустрэча  прадстаўнікоў  гэтых  арганізацый  з  навучэнцамі  каледжа.  Выступаючыя: Вікенцій  Максімавіч  Сазонаў, старшыня  раённай  ветэранскай  арганізацыі,  Ніна  Сцяпанаўна  Кляўко, ветэран  Камуністычнай  партыі, – гаварылі  аб  дзелавых  і  маральных  якасцях  Пятра  Міронавіча,  аб  тым,  які  след  пакінуў  ён  пасля  сябе  на  беларускай  зямлі.
У  заключэнне  сустрэчы  быў  прадэманстраваны  дакументальны  фільм  пра  П. М. Машэрава  «Прызнанне».

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем