Ноч музеяў у Клічаве

Год  ад  году  расце  колькасць  аматараў  і  прыхільнікаў  нашай  спадчыны,  якія  з  задавальненнем  цёплым  майскім  адвячоркам  збіраюцца  разам,  каб  адзначыць  ноч  музеяў.


На  гэты  раз  гасцей  сустракалі  і  ўвесь  час  забаўлялі  сам  пан  Незабытоўскі  з  жонкай,  ролі  якіх  бліскуча  выканалі  Павел  Міхнёнак  і  Алеся  Савасціёнак.   Задумка  аўтара  сцэнарыя  Наталлі  Храмянковай  і  яе  калег  была  цікавай,  насычанай  і  пазнавальнай.
Жывая  музыка  ў  выкананні  народнага  аркестра  народных  інструментаў  пад  кіраўніцтвам  Уладзіміра  Сураўца,  чароўныя  галасы  салістак  ансамбля  “Шчодра”  Наталлі  Коктыш  і    Юліі  Галдыбан,  прызнанага  майстра  песеннай  культурнай  спадчыны  Вольгі Мацюшонак  цешылі  слых  і  дарылі  радасць  і  добры  настрой  усім  прысутным.  Вершы  з  натхненнем  чытала  Тамара  Кузьміч.  Вельмі  прыемна,  што  многія  таты  і  мамы  прывялі  з  сабой  дзяцей,  якім  было  не  менш  цікава,  чым  дарослым.
Пасля  невялікага  канцэрта  на  свежым  паветры  і  цырымоніі  ўзнагароджвання  аматараў  музейнай  справы,  у  ліку  якіх  Лідзія  Ачыновіч,  намеснік  дырэктара  Цэнтра  дзіцячай  творчасці,  Ірына  Дзюко,  настаўніца  СШ  №  1,  Вікторыя  Харкова,  вучаніца  СШ № 1,  Андрэй  Гаварушка,  Наталля  Касуха,  гасцей  запрасілі  наведаць  музейныя  экспазіцыі.  Арганізатары  пастараліся  і  зрабілі  экскурсію  на  залах  храма  гістарычнай  спадчыны  відовішчнай.  А  ажыццявіць  ідэю  экскурсаводам  Людміле  Русецкай  і  Таццяне  Касцюкевіч  дапамаглі  ўдзельнікі  народнага  дзіцячага  фальклорнага  ансамбля  “Купалачка”, заслужанага  аматарскага  нкалектыву  Рэспублікі  Беларусь  ансамбля  народнай  музыкі  і  песні  “Жытніца”,  супрацоўнікі  ўстаноў  культуры:  Тамара  Астроўская,  Таццяна  Баранава,  Валянцін  Кавалёў,  Дар’я  Барзунова,  Марына  Сакалова.
У  адной  з  залаў   былі   арганізаваны  майстар-класы  па  вырабе  разнастайных  падзелак  і  сувеніраў  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва,  якія  правялі  Валянціна  Нікіціна,  кіраўнік  народнага  аматарскага  калектыву  “Спадчына”  РДК,  Вячаслаў  Шчэпетаў,  мастак-аматар,  Уладзімір  Дзяржанскі,  майстар  на  ўсе  рукі.
Пан  Незабытоўскі  нагадаў  усім  прысутным  аб  тым,  што  самай  вялікай  каштоўнасцю  ва  ўсе  часы  была  і  застаецца  сям’я.  Ад  імя  райвыканкама  21  сям’я  атрымала  падарункі  і  словы  шчырай  прызнальнасці  за  захаванне  сямейных  традыцый  і  выхаванне  дзяцей.  Падарункі  ў  розных  намінацыях,  напрыклад,   такіх,  як  самая  спартыўная,  самая  творчая,  самая  маладая,  дружная,  моцная  і  т. п.,   атрымалі  сем’і  Валянціна  і  Лізаветы  Кавалёвых,  Сяргея  і  Вольгі  Лапко,  Дзмітрыя  і  Алены  Бялягіных,  Юрыя  і  Дзіяны  Лук’янавых,  Аляксея  і  Вольгі  Дабрыгіных,  Сяргея  і  Святланы  Акулічаў,  Аляксандра  і  Таццяны  Дзегцяронкаў,  Андрэя  і  Марыны  Лосевых,  Ігара  і  Алены  Клеўжыцаў,  Васіля  і  Валянціны  Нікіціных.  А  выканаў  гэту  прыемную  місію  Уладзімір  Ваакс,  начальнік  аддзела  культуры  райвыканкама.
Навуковы  супрацоўнік  Юлія  Чухінская  прадставіла  ўвазе  прысутных  звесткі  аб  калекцыі  халоднай  зброі,  якую  музей  займеў  літаральна  на  днях,  і  прадэманстравала  меч  Саламона.
Бодзі-арт,  або  мастацтва  ўпрыгожвання  твару  з  дапамогай  дэкаратыўных  элементаў,  карыстаўся  вялікай  папулярнасцю ў  малодшага  пакалення  клічаўлян.  Непераўзыдзеныя  шэдэўры  на  тварах  не  толькі  дзетвары  стварала  таленавітая  мастачка  Алена  Пятруша.  Не  менш  зацейлівымі  і  разнастайнымі  былі  прычоскі  юных  модніц,  косы  якім  цэлы  вечар  пляла  цырульнік  Маша  Садаводава.
Жывая  музыка  ў  музеі гучала  да  ночы,  а  потым  неба  над  горадам  азарылася  рознакаляровым  феейверкам.  У  добрым  настроі  задаволеныя  ўдзельнікі  мера-прыемства  вярталіся  дадому,  каб  праз  год  зноў  правесці  не  менш  цікавую  ноч  разам  з  захавальнікамі  гістарычнай  спадчыны  і  таленавітымі  людзьмі  нашага  славутага  і  самабытнага  краю.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Актуально

В Беларуси внесли изменения в правила оказания услуг специальной связи

19 июня 2025
Читать новость
Общественное обсуждение

Минтранс предлагает запретить пересекать Ж/Д пути в наушниках и на самокате. Какие ещё новвоведение предполагает закон?

19 июня 2025
Читать новость
Профсоюзы

Профсоюзные общественные приемные работают сегодня в каждом областном центре

19 июня 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Министр образования сказал, что родители имеют право покупать школьную форму где угодно

19 июня 2025
Читать новость
Наши новости

Завершились соревнования за достижение лучших показателей в развитии агропромышленного комплекса. Среди победителей – наши земляки.

18 июня 2025
Читать новость
Безопасность

Осторожно, телефонные мошенники!

18 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем