Мы жывём тым, што атрымліваем, але ацэньваем жыццё па тым, што аддаём

Першая  у  гісторыі СШ  № 1 імя  Героя  Савецкага  Саюза  Паўла  Крываноса  жанчына-дырэктар  Наталля  Іванаўна  Кніга   ўзначаліла  калектыў   ў  жніўні  2015  года.

– Гэты  год  ў  гісторыі  нашай  школы  асаблівы,  мы  адзначаем 140  гадовы  юбілей.  Ва  ўсе  часы  існавання  нашай  школы  тут  працавалі  і  працуюць  цудоўныя,  самааданыя, творчыя,  інтэлігентныя  педагогі. Дзякуючы  іх  старанням  школа жыве, развіваецца,  прымнажае  традыцыі.  Мне  прыемна  было  пазнаёміцца  з  выпускнікамі.  Нашы  былыя  калегі,  большасць  з  якіх  ужо  адыйшлі  у  іншае  вымярэнне,  у  гэты  вечар  былі  разам  з  намі,  бо  яны  жывуць  у  сэрцах  вучняў,  якія  з  любоўю  і  ўдзячнасцю  ўспаміналі  іх.  Усе  нашы  госці  выказалі  шмат  добрых  слоў  педагагічнаму калектыву,  адарылі  нас  кветкамі  і  падарункамі.  Ад  імя   калег  выказваю  падзяку  ўсім  выпускнікам  за  добрую  памяць,  шчырыя  словы,  уважлівыя  адносіны.

Нядаўна  трапілася  на  вочы  выказванне  Уінстона  Чэрчыля:  “Мы  жывём  тым,  што  атрымліваем,  але  ацэньваем   жыццё  па  тым,  што  аддаём”.

І  сапраўды,  большасць  людзей  стараецца  як  мага  больш  атрымаць.  І  адзінкі  сярод  нас тых,  для  каго  жыць — значыць  аддаваць.На  самой  справе,  смелыя,  прадпрымальныя  людзі  не  думаюць  пра  тое,  колькі  грошай  ім  удалося  зарабіць  за  жыццё,  а  ацэньваюць свой  жыццёвы  шлях  па  тым,  якой  колькасці  людзей  яны  дапамаглі.

Вось  ужо  7  гадоў  на  вечары  сустрэчы  выпускнікоў  найбольш  старанныя  і  актыўныя  юнакі  і  дзяўчаты  атрымліваюць  прывітальны  адрас  і  спецыяльны  падарунак  ад  выпускнікоў  1969-1970 года.  Сёлета  нам  падарылі  шыкоўную   прафесійную  акустычную  сістэму,  што  дазволіць  заўсёды  мець  якасны  гук,  а

юбілейную  сярэбраную  манету  атрымалі  лепшыя  вучні  11  класа  Валерыя  Фясько, …  Арцём Сазановец,  Ілона  Мацюшонак.

Прыемна,  што  акрамя  спонсарскай  дапамогі  школе  і  канкрэтным  вучням  Вячаслаў  Антонавіч  Баршчэўскі  цікавіцца  лёсам  юнакоў  і  дзяўчат,  сочыць  за  іх  поспехамі,  дапамагае  ім  ў  цяжкія  хвіліны.  Лаурэатамі  гэтай  своеасаблівай  узнагароды  сталі  больш  20  выпускнікоў  школы,  некаторыя  з  іх ўжо  скончылі  ВНУ  і  робяць  першыя  крокі  ў  прафесіі,  іншыя – паспяхова  вучацца.  Будзем  спадзявацца,  што  праз  некалькі  гадоў  яны  стануць  багатымі  і  паспяховымі  людзьмі,  прымуць  эстафету  добрых  спраў  і  без  шкадавання  будуць  дзяліцца  з  падрастаючым  пакаленнем  не  толькі  вопытам,  а  і  падтрымаюць  матэрыяльна  тых,  каму  не  так  лёгка  прабіцца  на  вірлівых  віражах  непрадказальных  жыццёвых  дарог.

Аліна  Суднік

 

 

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Председатель Кличевского районного Совета депутатов Наталья Владимировна Грешилова приняла участие во встрече с председателем Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальей Ивановной Качановой

29 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Белстат подсчитал, сколько детей живет в Беларуси — назвали даже топ по именам

29 мая 2026
Читать новость
ИМНС информирует

1 июня 2026 года истекает срок уплаты подоходного налога!

29 мая 2026
Читать новость
МЧС информирует

На улице Первомайской в Кличеве горела баня

29 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко призвал страны ЕАЭС к более тесной кооперации в сфере искусственного интеллекта

29 мая 2026
Читать новость
Молодёжь

Десять дней в роли новобранцев проведут кличевские школьники

29 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем