Максімавіцкі сельскі Дом культуры правёў сустрэчу землякоў

Жнівень  сёлета  выдаўся  сонечны,  спякотны.  Пакуль  вяскоўцы  завіхаліся  на  хлебных  нівах,  ды  на  ўласных  агародах,  цягалі  ваду  і  ратавалі  агуркі  ды  памідоры  гарадскія  выхадцы  з  вёсак  спяшаліся  да  родных  парогаў,  ехалі  на  доўгачаканую  сустрэчу  з  землякамі,  якую  другі  год  арганізоўвае  і  праводзіць  Максімавіцкі  сельскі  Дом  культуры.  Нездарма  кажуць: добрая  слава  далёка  чуваць.
Вось  і  пра  мінулагоднюю  сустрэчу  землякоў  многія  дачуліся  ад  родзічаў  і  знаёмых,  таму  сёлета  не  прамінулі  магчымасці  прыняць  у  ёй  удзел.  Прыехалі  цэлымі   сем’ямі,  прывезлі  на  радзіму  продкаў  дзяцей  і  ўнукаў.  Многія  па  розных  прычынах  не  былі  ў  родных  мясцінах  па  шмат  гадоў  і  з  задавальненнем    знаёміліся  з  інфраструктурай  вёскі,  з  інтарэсам  цікавіліся  справамі.
Максімавічы  сустрэлі  гарадскіх  радушна.   Ад  водару  спелых  траў,  пярэстасці  рамонкаў  і  валошак,  ад  шуму  працуючай  сушылкі  на  зернетаку,  ад  свежага, настоенага  на  водары  спелага  жыта  і  зёлак,  паветра  кружылася  галава,  сэрца  шалёна  калацілася  ад  радасці  і  шчасця,  прыемных  сустрэч  і  канешне ж,  успамінаў,  якія  накатваліся  шырокай  марской  хваляй  і  паглыналі,  бярэдзілі  душу.  Машыны  ўсё  пад’язджалі,  з  іх  выходзілі  па-святочнаму  апранутыя  людзі,  яны  віталіся  і  абдымаліся,  незнарок  змахваючы  з  вачэй  няпрошаную слязу.  Потым  усе,  як  па  камандзе,  накіраваліся  да  вясковага  мемарыяла  Славы.  Адшукаўшы  мілыя  сэрцу  прозвішчы  родных,  суседзяў,  моўчкі  стаялі  некалькі  хвілін  і  гладзілі  далонню  выбітыя  на  камені  літары,  ускладалі  на  пастамент  прывезеныя  здалёк  кветкі.
Глядзельная  зала  Дома  культуры  была  забіта  да  адказу.  Вядучыя  Любоў  Макарэвіч  і  Леакадзія  Елупахіна (у  дзявоцтве  Пінчук)  зрабілі  ўсё  для  таго,  каб  кожны  госць  адчуваў  сябе  як  дома.  Яны  цёпла  і  сардэчна  расказвалі  аб  земляках,  дзяліліся  нейкімі  прыемнымі  ўспамінамі,  бярэдзілі  душы  прысутных  пранікнёнымі  паэтычнымі  радкамі.  Леакадзія  Міхайлаўна  шмат  працуе  над  канцэпцыяй  сустрэчы,  з’яўляецца  арганізуючым  звяном  паміж  намі  і  выхадцамі  з  нашага  рэгіёна.  Кіраўніцтва  гаспадаркі  начале  са  старшынёй  праўлення  калгаса  “Радзіма”  Васілём  Васільевічам  Белым  і  яго  намеснікам  Валянцінай  Яўгенаўнай  Валжанковай  таксама  не  стаяць  у  баку,  заўсёды  дапамагаюць  і  з’яўляюцца  актыўнымі  ўдзельнікамі  і  арганізатарамі  мерапрыемства.
Адной  з  важных  складаючых  сустрэчы  землякоў  з’яўляецца  канцэрт.  Спецыяльную  праграму  падрыхтаваў  і  прывёз  з  Германіі  Іван  Мікалаевіч  Патупчык.  Упрыгожылі  і  ажывілі  выступленне  артыста  Анастасія  Макарэвіч  і  Анастасія  Крыўцова,  музыкальнае  суправаджэнне  ажыццявіў  Сяргей  Рыбікаў.  Ужо  становіцца  добрай  традыцыяй  спяваць  задушэўныя  песні  пад  гармонік  разам  з  Людмілай  Кушнер.   Як  аказалася,  дарэмна  хваляваўся  перад  выступленнем  і  Мікалай  Кушнер  з  Ліпніцы.  Выкананыя  ім  пад  гітару  песні  ўласнага  сачынення  кранулі  гледачоў  і  тыя  шчодра  адарылі  яго,  як  і  ўсіх  артыстаў,  шчырымі  апладысментамі.
Нашы  госці  з  інтарэсам  наведалі  сярэднюю  школу,  музейную  залу  Дома  культуры.  Асабліва  тыя,  хто  даўно  развітаўся  з  вёскай,  бралі  ў  рукі  прадметы  селькага  побыту  і  ўспаміналі  свае  хаты,  а  з  імі  і  вобразы  блізкіх  людзей.  Некаторыя  госці  папоўнілі  калекцыю  музейных  экспанатаў.  Так,  Зінаіда  Сяргееўна  Булойчык  з  Куціна  перадала  ў  дар  стары  гадзіннік,  а  яе  брат  Леанід – фотаздымак.  Пятро  Георгіевіч  Рабаў  падарыў  старадаўні  самавар.  Да  месца  будзе  заўважыць,  што  яго  бацька,  калі  працаваў  настаўнікам  у  школе,  прыклаў  нямала  сілы  і  старання,  каб  увекавечыць  памяць  землякоў,  якія  загінулі  ў  час  Вялікай  Айчыннай  вайны.
Нашы  госці  былі  прыемна  ўражаны  тым,  як  мы  па  крупінках  збіраем  і  за-хоўваем  шматгранную  культурную  спадчыну  нашых  продкаў.  Бібліятэкар  Кацярына  Віктараўна  Сакава  запісала  шэраг  легендаў,  казак,  песень  і  абрадаў  улас-цівых  нашай  мясцовасці.  Некаторыя  з  іх  з’яўляюцца  часткай  рэпертуару  аматарскага  аб’яднання  “Спадчына”,  якое  з  задавальненнем  наведваюць  жыхары  аграгарадка.
Працавітымі,  добразычлівымі  і  на-дзейнымі,  ветлівымі  і  таварыскімі,  сумленнымі  і  тактоўнымі  працаўнікамі,  сябрамі  і  суседзямі  былі  і  застаюцца  людзі,  якіх  узгадавала  шчодрая  максімавіцкая  зямля. Іх  жыццёвыя  пазіцыі  заслугоўваюць  павагі,  служаць  прыкладам  сённяшнім  і  будучым  пакаленням.

Сяргей  ШЧЭПКА,
дырэктар  Максімавіцкага  СДК.

 

Последние новости

Официально

27 июня 2025 года в 10.00 в зале заседаний райисполкома (г.Кличев, ул.Ленинская, 56) состоится заседание сессии Кличевского районного Совета депутатов.

23 июня 2025
Читать новость
Это интересно

КГК предотвратил неэффективное расходование более 220 тысяч рублей, выделенных на ремонт дороги в Бобруйске

23 июня 2025
Читать новость
Актуально

Как не переплатить за ЖКУ при отъезде

23 июня 2025
Читать новость
Это интересно

В Беларуси стартовали масштабные учения ВВС и войск ПВО

23 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси станет еще меньше возможностей для реализации вейпов

23 июня 2025
Читать новость
80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Люди, берегите мир!

22 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем