Касавіца пачалася!
9243 гектары траў першага ўкосу патрэбна скасіць сёлета гаспадаркамі раёна.
Першымі да корманарыхтоўкі на Клічаўшчыне прыступілі ў КСВК “Калгас “Радзіма“. Па стану на 24 мая тут скасілі ўжо 150 гектараў траў і заклалі ў сняажную яму 470 тон сенажу.
Не саступаюць у гаспадарлівасці і ў КСВК “Калгас імя Леніна”. Тут за першыя два дні, у мінулую суботу і нядзелю, нарыхтавалі 10 тон сена. Дакладней, кансерваваных кармоў па новай тэхналогіі. Сена з павышанай вільготнасцю прасуецца ў рулоны спецыяльным магутным прэсам, тройчы механічна абмотваецца ў поліэтыленавую плёнку, захоўваецца дзякуючы натуральным кансервантам траў. Летась першымі ў раёне неабходную тэхніку для такога віду нарыхтоўкі кармоў купілі ў КСВК “Калгас “Радзіма” і ў УКСП “Саўгас “Добраахвотнік”. Рэзультат задаволіў цалкам. Сёлета такім жа чынам плануюць нарыхтоўваць кармы яшчэ ў некалькіх гаспадарках раёна.
Н. ІЗОХ