Каб хлебная ніва была залатой

Пятру  Іванавічу  Зуйко  ў  калгасе  даручана  важная  справа – трэці  сезон  ён  займаецца пратручваннем  насення  збожжавых  перад  сяўбой.
Бо  калі  кінуць  яго  ў  зямлю  без  папярэдняй  апрацоўкі  прэпаратамі  для  абясшкоджвання  ўзбуджальнікаў  грыбковых  і  бактэрыяльных  хвароб,  якія  распаўсюджваюцца  праз  насенне  і  глебу,  то  не  далічышся  добрай  часткі   будучага  ўраджаю.  Таму  пратручванне  пасяўнога і  пасадачнага  матэрыялу – абавязковае  тэхналагічнае  мерапрыемства  пры  вырошчванні  сельскагаспадарчых  культур,  і   ў  калгасе  яго  выконваюць  няўхільна. Толькі  для  сёлетняй    сяўбы Пётр  Іванавіч  пратруціў  ужо   155  тон  насення  азімых  збожжавых.  Працуе  ён  непасрэдна  пад  кіраўніцтвам  агранома-насеннявода  Івана  Міхайлавіча  Гайдурава.  Па  ўстаноўленай  схеме  выкарыстоўвае  пратручвальнікі,  прапускае  насенне  праз  пра-тручвальнік  ПСК -15.  Гатовае,  яно  загружаецца  ў  спецыяльную  машыну-загрузчык  і  дастаўляецца  ў  поле,  да сеялак.
Штодзённая  работа  Пятра  Зуйко звязана  з  ядахімікатамі,  таму  асаблівую  ролю  адыгрывае  тэхніка  бяспекі  працы,  выкарыстанне сродкаў  індывідуальнай  аховы.

Ніна ІЗОХ.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Тонкая настройка на внешнем контуре. Подробности совещания Лукашенко с дипломатами

1 августа 2025
Читать новость
Актуально

Горячая предшкольная пора началась на Кличевщине

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Обновлённая энергия для района

1 августа 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Производство биотоплива в Кличеве: не миф, а реальность

1 августа 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 2 августа

1 августа 2025
Читать новость
Актуально

Доска почёта жатвы по состоянию на 31 июля

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем