ЗАЧЫН НА БУДУЧЫНЮ

Лясы –  багацце  Клічаўшчыны,  займаюць  60%  яе  тэрыторыі.
Адна  з  асноўных  лесаўтвараючых  парод  нашай  лясной  зоны – сасна,  займае  каля  51000  гектараў.  Як  вядома,  пры  добрых  умовах  яна  расце  да  350-400  гадоў,  у  вышыню  дасягае  35-40  метраў.  Сасна  вельмі  шырока  выкарыстоўваецца.  Яе  драўніна – цудоўны  будаўнічы  матэрыял.  Сухой  перагонкай  з  сасновай  драўніны атрымліваюць  дзёгаць, актывіраваны  вугаль,  які  выкарыстоўваюць  у  металургіі,   водаачыстцы,   медыцыне  і  ветэрынарыі.  Калі  параніць  сасну,  то  з    раны  пачынае  выцякаць  празрыстая  пахучая  смала – жывіца,  здабыча  якой  з’яўляецца  самастойнай  галіной  лясной  гаспадаркі.  Смала  складаецца  з  каніфолі  і  шпікінару,  якія  прымяняюцца  ў  многіх  галінах  прамысловасці.  Да  таго  ж  сасна  ўтрымлівае  вітамін  С,  карацін,  дубільныя  рэчывы  і   эфірнае  масла.
Вось  такое  каштоўнае  дрэва.
Але  прырода – гэта  не  невычэрпная  крыніца.  Калі  бярэш   з  яе,  патрэбна  клапаціцца  аб  захаванні  і  прымнажэнні  прыродных  багаццяў.  Як  расказаў  Андрэй  Аляксандравіч  Лосеў,  начальнік  аддзела  лясной  гаспадаркі   ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”,  тут  штогод  вядуць  работу па  стварэнні  ўласнага  насеннага  фонду  сасны,  елкі,  дуба,   іншых  дрэў  і  кустарнікаў,  пастаянна  выса-джваюць  новыя  ўчасткі  маладога  лесу,  такім  чынам  рэалізуюць  мерапрыемствы  па  лесаўзнаўленні. Дарэчы,  у  лесе  сасна  пачынае  даваць  насенне  з  40  гадоў,  у  свабодным  стаянні – з  15-30  гадоў.  І  такі  цікавы  факт:  з  1  кілаграма  шышак  сасны  выхад   насення  складае  ў  сярэднім  толькі  ад  1  да  2%.   Лясгасаўцы  ж  вядуць  збор  шышак  сасны  з  рубак  галоўнага  карыстання,  прычым  у  спелых  лясах,  якім  па  80  і  больш  гадоў,  і   толькі  так,  каб  не  нашкодзіць  прыродзе. Ужо  ранняй  вясной  насенне  з  шышак  высыпаецца  і  разносіцца  ветрам.  Таму патрэбна  не  ўпусціць  аптымальныя   тэрміны  і  правесці  работы  зімою.  Так  і  сёлета  перад  работнікамі  лясной  гаспадаркі  стаіць  задача  нарыхтаваць  3,5  тоны  шышак  сасны  звычайнай.  Леснікі  ўсіх  10  лясніцтваў  вялі  іх  нарыхтоўкі   і  ў  снежні,  і  ў  сту-дзені,  у  самыя  маразы,  а  запланаванае  выканалі.  Асабліва  пастараліся  лесаводы з  Доўгаўскага  лясніцтва,  якія  назапасілі   аж  1  тону  шышак,  пры  гэтым  лепшыя  вынікі  працы – у  леснікоў  Дзмітрыя  Кірылавіча  Клепчукова  і  Аляксандра  Іванавіча  Гуршчанкі.  Яшчэ  900  кілаграмаў  шышак  на  рахунку   леснікоў  Усакінскага  ляс-ніцтва,  у  якім  на  нарыхтоўцы  лідзіруюць  Сяргей  Міхайлавіч  Русакевіч  і  Ігар  Васільевіч  Трапянок.
Днямі   ўся   партыя  нарыхтаваных  шышак  будзе  па-стаўлена  на  сушку,  апрацоўку,  захоўванне  ў  Рэспубліканскі  лясны  селекцыйна-насенневодчы  цэнтр.  Такая  работа  па  стварэнні  і  назапашванні  ўласнага  насеннага  фонду  праводзіцца  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”  пастаянна.  Зараз  у халадзільных  камерах   РЛССЦ  лясгас  захоўвае  52  кілаграмы  насення  сасны  і  86   кілаграмаў  елкі – пасяўны  матэрыял  для  стварэння  новых  лясоў.  Атрыманне  штогод  дадатковых  запасаў  насення  дазваляе  задаволіць  свае  патрэбы  ў  ім,  а  яшчэ   дае  магчымасць  экспартаваць  гэту  прадукцыю.   Так,  за  2013  год  у  Ніжнегародскую  вобласць  Расіі  прададзена  10  кілаграмаў  насення  сасны,  выручана  крыху  больш  за  19  мільёнаў  рублёў.

Последние новости

Благоустройство

Благоустройство продолжается

11 июля 2025
Читать новость
Обсудим

Одни выбрасывают, другие сортируют вместо них…

11 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

На родной земле живи как хозяин

11 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Спасибо за труд, профессионализм и преданность делу!

11 июля 2025
Читать новость
Дорожная служба

Их работа – ровные дороги

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Министерство по налогам и сборам совместно с операторами электронного документооборота проводит работу по нескольким направлениям

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем