Замест пусткі – аазіс!

У  гэтым  аазісе  гармоніі  прыроды – альпійскія  горкі  і  клумбы,  на  якіх,  як  толькі  сыйдзе  снег, пяшчотна  ўспыхваюць  плямкі  першых  красах  вясны – лясных  пралесак  з  сіне-фіялетавымі  пялёсткамі.  “Эстафету”  у  іх  перахопліваюць  нарцысы  і  цюльпаны,  прымулы  і  чаромха  і  безліч  усялякіх  кветак,  якія  цвітуць  да  позняй  восені.  Тут  “пасяліліся”  каля  возера  (ванны)  царэўна-жаба,  грыбы,  на  буслянцы – сямейка  белакрылых  птушак,  іншыя  драўляныя  скульптуры.

А  стварылі  гэты  ўтульны  зялёны  куточак  пад  вокнамі сваёй  добраўпарадкаванй  гарадской  кватэры,  што  на  першым  паверсе  5-павярховага  дома,  клічаўляне  Анатоль  і  Наталля  Доўгія.  З  тыльнага  боку  будынка,  дзе  звычайна  пустка.  Паставілі  добрую  агароджу  ад  коз ды  курэй  (побач  жа  “город”  хлявоў),  распрацавалі  цаліну  і  добраўпарадкавалі,  засеялі  кветкамі,  дэкаратыўнымі  кустамі,  малымі  архітэктурнымі  формамі.

У  добрае  надвор’е  тут,  на  вольным  паветры,  любіць  адпачываць  уся  сям’я,  у  якой  растуць  дзеці  Сяргей  і  настачка.  Раздолле  і  любімцу  беласнежнаму  кату  Жасміну,  марской  свінцы  і  блакітным  папугайчыкам – агульным  любімцам.  А  яшчэ  да  гэтага  мікраклімату  выдатна  прыстасаваліся  азёрныя  смаўжы  (уліткі) – куклянкі,  якія  добра  перазімавалі  на  двары.  На  цёплых  далоньках  дзяцей  яны  павольна  вылазяць  са  сваіх  домікаў-ракавінак  і  цікава  асвойваюць  наваколле  вусікамі-антэнамі  на  галаве.  Займальна  і  для  дарослых,  не  толькі  для  малых.  А  дзецям  на  такой  “сядзібе”  надзвычай  падабаецца:  і  пагуляць,  і  папрацаваць  каля  кветак  з  бацькамі,  і  пачаставацца  духмяным  чаем.  Бойкая,  гаваркая  шасцігадовая  Насця  ў  выдатным  настроі.  Радуецца  сонейку,  сямейнаму  цяплу.

–Вось  зірніце, — стракоча  малая. – Гэтыя  буслы – наша  сям’я:  тата,  мама  і  мы  з  братам.

Гляджу  на  дзяўчынку-гарэзу  і  таксама  радуюць:  і  за  яе,  і  за  тую  прыгажосць,  якая  створана  з  такой  любоўю  працавітымі  рукамі  гаспадароў.  Усім  на  радасць!

Последние новости

Актуально

Оставь свой след в истории

20 декабря 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии

20 декабря 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В руках молодёжи – будущее науки

20 декабря 2024
Читать новость
Интервью

Виды на спорт и туризм

20 декабря 2024
Читать новость
СОБЫТИЯ

Новоселье накануне Нового года

20 декабря 2024
Читать новость