Другое жыццё аўтапакрышкі

Зношаныя  аўтапакрышкі розных  памераў  у  кустах  і  ўздоўж  аўтамабільных  трас,  на  несанкцыяніраваных  звалках.  Малюнак  кожнаму  знаёмы.  Чалавек  жа  творчы  і  самай,  здавалася  б,  бескарыснай  рэчы  знойдзе  прымяненне.  З  той  жа  чорнай  гумы  аўтапакрышкі  зробіць  штосьці  і  прыгожае,  і  патрэбнае.  Напрыклад,  прыстасуе  пад  міні-клумбу  звычайнай  круглай  формы  або  яшчэ  і  выража  пялёсткі,  расфарбуе.  Так,  як  зрабілі  гэта  ў  СШ  № 1  Клічава  і  Цэнтры  пазашкольнй  работы.

Ужо  даўно  з  адслужыўшых  свій  тэрмін  аўтапакрышак  у  школах  абсталёўваюць  спартыўную  паласу  перашкод.  Ёсць  і  такое  нестандартнае  рашэнне:  “трэнажор”  на  аснове  аўтапакрышак  па  трэніроўцы  мышцаў.  Падрасцём – падымем  паасобку.  А  цяпер – утрох!  А  вось  гэтыя  два  белыя  “лебедзі”  пасяліліся  ў  двары  гарадской  № 2.  Такое  цікавае  дызайнерскае  рашэнне  па  добраўпарадкаванню  тэрыторыі  ўвасобілі  настаўніца  ўрокаў  працы  Валянціна  Міхайлаўна  і  яе  муж  Васілій  Мікалаевіч  Нікіціны.

Гэта  выдатнае  дапаўненне  да  кветак,  альпійскіх  горак,  іншых  наяўных  малых  архітэктурных  форм:  драўляных  скульптур  птушак,  грыбоў,  імітацыі  беларускай  студні  з  жураўлём  і  іншага.  Атрымалася  і  ўтульна,  і  каларытна.

Зазначу,  што  ў  сваіх  творчых  пошуках  гарадскія  педагогі  не  адзінокія.  Сёння  многія  сельскія  дашкольныя,  базавыя  і  сярэднічя  школы  раёна  ўражваюць  добраўпарадкаванасцю  сваіх  дваровых  тэрыторый  і  ўчасткаў.

Последние новости

Актуально

Оставь свой след в истории

20 декабря 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии

20 декабря 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В руках молодёжи – будущее науки

20 декабря 2024
Читать новость
Интервью

Виды на спорт и туризм

20 декабря 2024
Читать новость
СОБЫТИЯ

Новоселье накануне Нового года

20 декабря 2024
Читать новость