«Гучы, мая мова, як срэбны званочак…»

«Гучы,  мая  мова,  як  срэбны  званочак…»  Вельмі  трапна  і  прыгожа  сказаў  паэт  аб  нашай  мове.  Мы,  беларусы,  любім  сваю  мову,  але,  на  жаль,  чуем  яе  не  так  часта.  Таму  конкурс  чытальнікаў  вершаў  на  беларускай  мове з’яўляецца  тым  рэдкім  выпадкаможна  проста  паслухаць  вершы  знакамітых  майстроў  слова  з  вуснаў  сучаснай  моладзі.

Сёлетні  конкурс  чытальнікаў  прысвячаўся  65-годдзю  Вялікай  Перамогі.  Згадзіцеся,  ш то  патрыятычны  конкурс  у  гонар  тых,  хто  загінуў,  змагаючыся  за  сваю  Радзіму, — гэта  падзяка  за  шчаслівую  будучыню  і  мірнае  неба  над  галавой.

Свята  вершаў  праводзілася  ў  трох  узроставых  групах:  малодшай  (1-4  класы),  сярэдняй  (5-8  класы)  і  старэйшай  (9-11  класы).  Тэматыка  выбраных  вершаў  таксама  была  вельмі  цікавая.  Малодшыя  школьнікі  чыталі  вершы  па  тэмах  «Беларускі  фальклор»,  «Навакольны  свет»,  «Вершы  для  дзяцей  і  пра  дзяцей».  І  атрымалася  шчырае  і  прыгожае  прызнанне  ў  любові  да  роднага  краю.

Вучні  сярэдняга  школьнага  ўзросту  выбралі  больш  складаныя  тэмы:  «Пра  славу  працоўную  і  баявую»,  «Мой  родны  кут,  як  ты  мне  мілы»,  «Школьная  пара».  Хлопчыкі  і  дзяўчынкі, якія  прайшлі  толькі  палову  (а  то  і  менш)  школьнага  шляху,  расказвалі  аб  сваім  жыцці,  аб  адносінах  да  мінулага  і  цяперашняга  часу,  аб  вясёлых  школьных  днях.

«Вогненныя  саракавыя»,  «Родная  мова  мая»,  «Каханне  і  дружба» – вершы  па  гэтых  сур’ёзных  тэмах  чыталі  старшакласнікі.  А  яшчэ яны  чыталі  вершы  пра  каханне – самае  прыгожае  і  незабыўнае  для  кожнага  чалавека  пачуццё.

Адзін  за  другім  хлопчыкі  і  дзяўчынкі  выходзілі  на  сцэну  актавай  залы  і,  дзякуючы  ім,  здавалася,  нам  пашчасціла  падарожнічаць  па  прасторах  часу.

Сярод  малодшых  школьнікаў  ганаровае  званне  пераможцы  атрымаў Ілья  Солтан,  другое  месца  заняла  Кацярына  Харчанка,  трэцяе – Ілона  Баркоўская.

Першае  месца  ў  сярэдняй  групе  дасталося  Валерыі  Фясько,  другое – Таццяне  Вароніч,  трэцяе – Марыі  Голуб.

Сярод  удзельнікаў  конкурсу  ў  старэйшай  групе  вызначыліся  вучні  адзінаццатых  класаў.  Пераможцам  стала  Анастасія  Грыгор’ева,  другое  месца  заваяваў  Аляксей  Цыкуноў,  трэцяе – Раман  Данільчык.

Вучні,  якія  сталі  пераможцамі,  і  прадставяць  нашу  школу  на  раённым  конкурсе  чытальнікаў  «Гучы,  мая  мова,  як  срэбны  званочак».

Ала  Ерашэнка, вучаніца  11  класа

СШ  № 2  г. Клічава.

Последние новости

Прямые телефонные линии

21 августа прямую телефонную линию проведёт заместитель председателя Постоянной комиссии по международным делам Олег Дьяченко

20 августа 2026
Читать новость
Авто

Минздрав скорректировал перечни заболеваний и противопоказаний, препятствующих управлению авто

19 августа 2026
Читать новость
Актуально

С 20 августа в Беларуси откроется охота на копытных — кого и как можно добывать

19 августа 2026
Читать новость
Молодёжь

Глава района встретился с молодыми специалистами

18 августа 2026
Читать новость
Происшествия

Детская шалость с огнём обошлась родителям в 12 тысяч рублей

18 августа 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Виды на урожай, сев озимых и экспорт продовольствия. Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

18 августа 2026
Читать новость