Вечар сустрэч у СШ №1 г. Клічава


Якое   гэта  шчасце – зноў  апынуцца  ў  школе,  дзе  прайшлі  лепшыя  і  незабыўныя  гады  дзяцінства,  сустрэцца  са  школьнымі  сябрамі  і  любімымі  настаўнікамі!
У  мінулую  суботу  вокны  класаў  СШ  № 1  імя  Героя  Савецкага  Саюза  Паўла  Крываноса  доўга  свяціліся  агнямі.  Было  тут  весела  і  шматлюдна.  Часам  цяжка  было  сярод  сённяшніх  салідных  і  рэспектабельных  асоб  па-знаць  хлопчыкаў  і  дзяўчынак,  некалі  няўрымслівых  і  па-дзіцячы  наіўных  гарэзаў  і  свавольнікаў.  Нават  выпускнікі  мінулага  года,  нягледзячы  на  юны  ўзрост,  прыбавілі  даросласці  і  сур’ёзнасці.  Дарэчы,  выпуск  2012  года  ўвайшоў  у  гісторыю  школы  як  самы  паспяховы  ў  плане  атрымання  вышэйшай  адукацыі.    Толькі  двое  з  24  выпускнікоў  сталі  студэнтамі  сярэдніх  спецыяльных  навучальных  устаноў,  астатнія  паступілі  ў  ВНУ.  Малайцы  і  дзеці,  і  настаўнікі,  і  бацькі!
Шкада,  што  не  сустрэліся  з  тымі,  хто  пакінуў  сцены  школы  40  гадоў  таму. Затое  завіталі  на  свята  прадстаўнікі  35- і  30 – гадовага  выпускаў.  Прыемна,  што    мала-дзейшыя  выпускнікі  шануюць  традыцыю  і  больш  ахвотна  прыходзяць  на  сустрэчу  з  дзяцінствам  і  школьнымі  сябрамі.
Шмат  цёплых  слоў  і  кветак  атрымалі  ў  гэты  незабыўны  вечар  дырэктар  школы  Васіль  Васільевіч  Сазанавец  і  педагагічны  калектыў.  Выпускнікі  завіталі  не  з  пустымі  рукамі:  кожны  выпуск  падарыў  школе  штосьці  неабходнае.
Гарачымі  апладысментамі  прысутныя  ў  зале  сустракалі  відэаслайды,  на  якіх  з’яўляліся    партрэты  любімых  настаўнікаў.
За  апошнія  некалькі  гадоў  у  школе  з’яві-лася  яшчэ  адна  традыцыя,  якую  пачалі  выпускнікі  1970  года.  На  ўласныя  сродкі  яны  набываюць  каштоўныя  банкаўскія прадукты  і  ўзнагароджваюць  імі  вучняў,  якія  штодзённай  інтэлектуальнай  працай  дабіваюцца  пэўных  поспехаў.  Сёлета   традыцыю  «сямідзясятнікаў»  падтрымалі  выпускнікі  2010  года  і  сумесна  набылі  тры  сярэбраныя  манеты,  якія  ўручылі  выпускнікам  2013  года  Аліне  Шумскай,  Яўгену  Русецкаму,  Вадзіму  Браімаву. Дарэчы,  у  распараджэнні  дырэкцыі  школы  яшчэ  адна  сярэбраная  манета  ад  15-гадовых  юбіляраў.  Каму  дастанецца  або  на  якія  патрэбы  будзе скарыстаны  гэты  каштоўны  падарунак  — вырашыць  педкалектыў.
Малайцы  арганізатары  і  юныя  артысты.  Дзякуючы  іх  старанням  вечар  атрымаўся  цёплы,    па-святочнаму  ўрачысты  і  запамінальны.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Праздники

12 мая – Международный день медсестёр

12 мая 2025
Читать новость
Общество

На дорогах Беларуси введут ограничения для грузовиков

12 мая 2025
Читать новость
По случаю праздника

Узнали у кличевлян, что для них значат государственные символы нашей страны:

11 мая 2025
Читать новость
Праздники

Уважаемые кличевляне!

11 мая 2025
Читать новость
Праздники

Уважаемые жители Могилевской области!

11 мая 2025
Читать новость
80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Уважаемые жители Кличевского района!

9 мая 2025
Читать новость