– З выхадам на пенсію жыццё жанчыны толькі пачынаецца, – сцвярджае жыхарка г. Клічава Тамара Львоўна Маркава.

Гэтую  пазітыўную  ва  ўсіх  адносінах  жанчыну  ведаюць  многія  ў  раёне.  Доўгі  час  яна працавала  загадчыцай  бюро  тэхнічнай  інвентарызацыі,  якое  час  ад  часу  хоць  і  мяняла  назву,  а  справай  займалася  адной – тэхнічнай  дакументацыяй  на  ўсю  нерухомую  маёмасць:  на  жылыя  і  вытворчыя  памяшканні,  гаспадарчыя  пабудовы  і  таму  падобнае.
Нарадзілася  і  вырасла  яна  ў  Казахстане,  адтуль  пасля  вучобы  ў  тэхнікуме  па  размеркаванні  трапіла  на  Далёкі Усход,  дзе  і  пазнаё-мілася  з  будучым  мужам  Уладзімірам,  які  таксама  па  размеркаванні  апынуўся  ў  тых  мясцінах.  Там   на-радзілася  ў  іх  дачушка  Аксана.  А  ў  1981  годзе  мала-дая  сям’я  пасялілася  ў  Клічаве,  дзе,  нібы  хуткасны  цягнік,  прабягае  жыццё,  толькі  паспявай  заўважаць  прыпынкі.  Выраслі,  дзякуючы  старанням  бацькоў,  атрымалі  адукацыю,  абзавяліся  сваімі  сем’ямі  ўсе  дзеці  Маркавых.  Аксана  з  мужам  Уладзімірам  і  дачушкай  Дашай  жывуць  у  Паставах,  Уладзімір  і  Вольга  з  паўтарагадовай  Яначкай  – у  Слаўгарадзе,  Юрый  з  Ксеніяй  і  трохмесячным  Уладзікам – у  Маскве.
«Цяпер,  калі  ў  дзяцей  склаліся  сем’і  і  ўсё  ідзе  сваім  парадкам,  самы  час  заняцца  любімымі  справамі,» – вырашыла  Тамара  Львоўна  і  пачала  рэалізоў-ваць  даўнюю  мару:  вучыцца  вышываць  і  ствараць  прыгожыя  рэчы  сваімі  рукамі.  Паколькі  побач  з  домам,  дзе  яна  жыве,  працуе  дзённае  аддзяленне  інвалідаў,  а  ў  ім – людзі  творчыя  і  сардэчныя,  то  і  запісалася  Тамара  Львоўна  да  іх  у  гурток.  Педагогі  цэнтра  ахвотна  дзеляцца  сваімі  ўменнямі  і  навыкамі,  наведвальнікі  аддзялення  таксама  людзі  ад-крытыя,  дабрадушныя.  І  час,  праведзены  разам  з  імі  дастаўляе  радасць  зносінаў,  дае  магчымасць  карысна  бавіць  час  і  атрымліваць  асалоду  ад  сумеснай  працы.
Тамара  Львоўна – чалавек  вельмі  дасціпны  і  старанны.  Калі  бярэ  ў  рукі  звычайную  іголку  і  ніткі,  становіцца  сапраўднай  чараўніцай,  а  на свет  з’яўляюцца    вельмі  прыгожыя  сурвэткі  і  карціны.  Напрыклад,  вышытыя  крыжыкам  велікодныя  яйкі  сталі  асновай  да  рукадзельнай  віншавальнай  паштоўкі.  Нават  не  пералічыць  усё  тое  прыгожае,  што  стварае  Тамара  Львоўна:  кручком  вяжа  цацкі,  пано,  карункі,  кошыкі  –  карацей  кажучы,  усё,  што  да  душы  прыйдзецца.  Сумаваць    няма  калі,  бо   жанчына  займае  актыўную  жыццёвую  пазіцыю,  бывае  сярод  людзей,  шмат  чытае.   І  засвойвае  адно  вельмі  простае  правіла –  трэба  вучыцца  любіць  сябе  з  кожным  днём  ўсё  больш  і  больш.
Згадзіцеся,  многія  з  нас  хаваюцца  нават  ад  саміх  сябе,  не  імкнуцца  зразумець,  хто  мы  такія.  Мы  не  разумеем  сваіх  пачуццяў  і  жаданняў,  сваёй  місіі  на  зямлі.  Жыццё – гэта  падарожжа,  у  якім  мы  павінны  ўвесь  час  адкрываць  сябе.  Толькі  з  вялікай  любоўю  да  сябе  і  тых,  хто  трапляецца  на  нашым  шляху,  можна  адчуваць  сябе  па-сапраўднаму  шчаслівым  чалавекам.    Зразумець  гэта  мне  дапамагла  сустрэча    з  клічаўлянкай Тамарай  Львоўнай  Маркавай.

Аліна  Суднік.

Последние новости

Общество

Лето с книгой проводят подопечный кличевского РЦСОН

19 июня 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 21 июня

19 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси внесли изменения в правила оказания услуг специальной связи

19 июня 2025
Читать новость
Общественное обсуждение

Минтранс предлагает запретить пересекать Ж/Д пути в наушниках и на самокате. Какие ещё новвоведение предполагает закон?

19 июня 2025
Читать новость
Профсоюзы

Профсоюзные общественные приемные работают сегодня в каждом областном центре

19 июня 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Министр образования сказал, что родители имеют право покупать школьную форму где угодно

19 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем