ІМГНЕННІ ГІСТОРЫІ І ЛЁСЫ ЛЮДЗЕЙ У ЛІСТАХ

Дырэктар  філіяла  “Бёрдаўскі  дзіцячы  сад-пачатковая  школа”  Дзмітраўскага  ВПК  “Дзіцячы  сад-сярэдняя  школа”  Ніна  Рыгораўна  Юркавец  расклала  на  стале  бясцэнны  скарб – фатаграфіі,  лісты,  у  якіх   апісваюцца  падзеі  Вялікай  Айчыннай  вайны.

Родныя,  баявыя  сябры,  партызанскія  камандзіры  ўласнаручна  расказваюць  пра  людзей,  якія  змагаліся  з  ворагам  і  навек  засталіся  маладымі.
— Перапіску  вучняў  колішняй  васьмігодкі  з  удзельнікамі  вайны,  іх  родзічамі,  якая  датуецца  шасцідзясятымі,  сямідзясятымі,  пачаткам  80-х  гадоў  мінулага  стагоддзя,  маем  намер  перадаць  у  раённы  краязнаўчы  музей, — расказвае  Ніна  Рыгораўна.  — Многія  лісты  напісаны  чарнілам,  прыгожым  каліграфічным  почыркам,  уласцівым  той  эпосе.  Аўтары  лістоў  дзеляцца  ўспамінамі  аб  вайне  і  баявых  сябрах,  расказваюць  пра  сваіх  родных,  выказваюць  словы  па-дзякі  вучням  і  настаўнікам  за  тое,  што  цікавяцца  вайной  і  лёсам  людзей,  якія  аддалі  свае  жыцці  за  вызваленне  Радзімы  ад  фашыстаў.
На  аркушы  паперы  са  сшытка  ў  клетачку —  спіс  воінаў  і  партызан,  пахаваных  у  брацкай  ма-гіле  ў  вёсцы  Кавяза,   крыжыкамі  адзначаны  прозвішчы  тых,  чые  родзічы  адгукнуліся  на  пісьмы  вучняў.  Ёсць  ліст  з  аўтабіяграфіяй,  спешна  запісанай  чырвоным  чарнілам   былым  дырэктарам  школы.
Мы  беражліва  захоўваем  партрэт  Піліпа  Кавалёва,  перададзены  нам  вучнямі  школы,  у  якой  вучыўся  Герой  Савецкага  Саюза.
У   наступным  годзе  мы  будзем  адзначаць                    70-гадовы  юбілей  вызвалення  Беларусі  ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў.  Самы  час  “успомніць  усіх  пайменна,  сэрцам  успомніць  сваім,  гэта  трэба  не  мёртвым,  гэта  трэба  жывым ” .  Магчыма,  матэрыялы,  што  сабраны  нашымі  вучнямі  і  калегамі,  будуць  карыснымі  і  дапамогуць  пазбавіцца  белых  плям  у  гісторыі  вайны  і  партызанскага  руху  ў  нашым  раёне.
А  яшчэ  у  нас  ёсць  вельмі  цікавая  рэліквія – званок,  які  служыць  своеасаблівым  талісманам  школы.  Адліты  ён  быў  яшчэ  ў  дарэвалюцыйны  час,  унутры  маецца  адпаведны  надпіс.  Хто  і  калі  прынёс  яго  ў  школу  ўпершыню,  цяпер  наўрад  ці  даведаемся.  Званок  хоць  і  раскалоўся  ад  часу,  але  звініць  і  па-ранейшаму  збірае  першага  верасня  вучняў  за  парты,  нягледзячы  на  тое,  што  наша  школа  перажыла  чарговую  рэарганізацыю.

Запісала  Аліна  Суднік.
Фота  аўтара.

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем