ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ – ГЭТА ЦЭЛЫ СВЕТ!

“Рана   ўставаць не  хочацца,  калі трэба  ісці  на ўрокі  ў  школу,  а  вось  у  суботу – зусім іншая  справа!” – так  сцвярджаюць  нясяцкія школьнікі  нездарма.
Бо шосты  школьны    дзень – гэта  цэлы свет!  Тут  і агульна-школьныя  акцыі, аб’яднанні  па інтарэсах,  спартыўныя секцыі,  факультатывы,  працоўныя  дэсанты,  пазакласныя  мерапрыемствы,  экскурсіі і  безліч усяго іншага.  Субота – гэта  дзень  цікавых  сустрэч, карысных  заняткаў,  дадатковая  магчымасць  для  паспяховага  развіцця  асобы.
Вось  і  нядаўна  вучняў  пачатковых  і  пятага  класаў   сабрала ў школе  спартыўнае  свята  “У гасцях  у казкі”.   Кожная з  дзвюх  камандаў  падрыхтавала    і  прадставіла  свае   прывітанне,   дэвіз і  эмблему.   А  затым  былі спартыўныя  эстафеты з   мноствам  гумарыстычных  конкурсаў,  гульняў,  у час  якіх  члены  кожнай  каманды  даказвалі, што  менавіта  яны – самыя  спрытныя, знаходлівыя,  кемлівыя,  дружныя.  Выпрабаванняў  было  нямала: са спартыўнымі абручамі  дзеці  перапраўляліся  праз “балота”, падцягваліся  на  жываце  на  лаўцы,  пралазілі  пад  бар’ерам,  спаборнічалі  на трапнасць  кідання  тэніснага  мяча, у  вялізных  гумавых  “ботах-скараходах”  пераадольвалі  на час  адлегласць,  прыгалі  напераганкі  ў  мяшках, з  завязанымі   вачамі  збіралі   параскіданыя   шышкі  і  г.д.
Свята  атрымалася  проста выдатным, яркім і захапляльным.   Аб  ім   з  вуснаў  некаторых   ўдзель-нікаў.
Чатырохкласнікі   Ксенія  Осіпава,  Мікалай  Ганчар,  Караліна  Коўрык, трэцякласнік  Мікіта  Грынюк:
– Свята   было  вясёлым.   Да  нас  у госці  завіталі  і  казачныя героі – Баба Яга,  Разбойнікі,  Царэўна Несмяяна  і  яе  дачка  царэўна Мілання.   Яга  і Разбойнікі  спачатку  нам  перашкаджалі ва ўсім, а  пасля  і  спаборнічалі  з  намі,  гулялі,  танцавалі  і спявалі.  Царэўна  ж  адразу  ўсё  плакала і  яе    было  ніяк  не  спыніць.  Але   мы  яе   развесялілі,  а затым  разам  і  спортам  займаліся,  і  ў  віктарыне  па  казках  удзельнічалі.
А  яшчэ  да  нас  у госці  прыходзілі  некаторыя   нашы  мамы    з  меншымі  братамі  і  сёстрамі.  Яны за  нас  хварэлі  ў  час  спаборніцтваў,  падтрымлівалі.
Хочам  сказаць  вялікае  дзякуй  настаўнікам  за такое  цудоўнае свята  ў  шосты школьны  дзень!

Ніна  ІЗОХ.

Последние новости

Знай наших

Выпускница Кличевской школы рассказывает о своём поступлении

22 августа 2025
Читать новость
Ветераны

Кличевские ветераны посещают Музей Славы Могилёвщины

22 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Желанная ягода от Кличевского лесхоза

22 августа 2025
Читать новость
Год малой радзімы

Герои Кличевской жатвы

22 августа 2025
Читать новость
Актуально

Мужчина таинственно исчез в Минске 19 лет назад. Недавно его нашли

21 августа 2025
Читать новость
Актуально

Почему листья меняют цвет?

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем