Турнір памяці Краснапольскай трагедыі

10  гадоў  таму,  27 студзеня  2004  года,  у  СШ №1  Краснаполля  здарылася  трагедыя:  абваліліся   жалезабетонныя  перакрыцці  ў  спартыўнай  зале,  прыбудаванай  да  школы.
У  тую  раніцу  на  ўроках  фізічнай  культуры  тут  знаходзіліся  47  вучняў  9-10  класаў  і  трое  настаўнікаў.  У  момант  абрушэння    дзеці  гулялі  ў  валейбол  і  баскетбол.  Як  пазней  яны  расказвалі,  іх  настаўнік  Пётр  Любашэнка  выбіў  нагой  дзверы,  якія  заклініла,  і  дапамагаў  у  эвакуацыі  дзяцей…  Сам  жа  і  3  дзяцей  загінулі…
У  памяць  аб  настаўніку  фізічнай  культуры  Пятру  Васільевічу Любашэнку  ў  УА “Краснапольская  раённая  дзяржаўная  гімназія”   штогод  ладзяць  валейбольныя  турніры.  Працягваюць  справу  выдатнага  чалавека  і  настаўніка, які  сам  усё  жыццё  захапляўся  рознымі  відамі  спорту,  выхаваў  не  адно  пакаленне  аматараў  фізічнай  культуры  і  спорту  Краснаполля.  Валейбол  жа  выдзяляў асобна,  лічыў,  што  ён   не  толькі  загартоўвае   дух   удзельнікаў  спаборніцтва,  але  і  выхоўвае   такія  якасці,  як  лідарства  і  воля  да  перамогі. Ён  сам  быў  выдатным  іграком,  вучыў  гэтаму  сваіх  вучняў.
Любоў  да  спорту  прывіў  і  свайму  сыну  Сяргею.   Сёлета   разам  з  маці,  Ліліяй  Рыгораўнай,  жонкай  і  дзецьмі  Сяргей  Пятровіч  Любашэнка  (жыхар  Клічава,  працуе  ў  ТДА ”Элефант”)  прыехалі  ў  гімназію,  каб  ушанаваць  памяць  аб  настаўніку  і  дзецях,  якія  загінулі  ў  спартыўнай  зале  гэтай  установы. Сяргей Пятровіч  ад-крыў  спаборніцтвы,  падзякаваў  удзельнікам  турніру  за  працяг  справы  яго  бацькі  і  пажадаў  усім  поспеху.
Як   і  штогод,  у  сёлетніх  спаборніцтвах   удзельнічалі   каманды  з Магілёўшчыны  і суседніх  рэгіёнаў  Расіі.  Прадэманстраваць  сваю  адданасць  валейболу, так  як  гэта  рабіў  Пётр  Васільевіч,  паказаць  лепшую  гульню  прыехалі  зборныя  каманды Касцюковіцкага,  Краснапольскага, Чавускага,  Хоцімскага  раёнаў,   Краснагорскага  раёна  Бранскай  вобласці  і  зборная  каманда  Бранскай  вобласці  (Расійская  Федэрацыя).  Упершыню  ў  турніры   ўдзельнічала  маладзёжная  каманда  з  Клічаўскага  раёна.  У  складзе  яе  гулялі  адны  з  мацнейшых  нашых  валейбалістаў – браты  Іван  і  Міхаіл  Каляда,  Іван  Кароткі  з  Максімавіч,  Сяргей  Скудны,  Яўген  Калінін,  Арцём  Ільін,  браты  Ілья  і  Раман  Коўрыкі  з  Арэхаўкі  (апошні – капітан  каманды).  Гульні  праходзілі  па  кругавой  сістэме.  Поспех  садзейнічаў  нашым  землякам,  яны  прадэманстравалі   зладжаную  яркую  гульню  і  сталі  пераможцамі  турніру,  абышоўшы  мацнейшых  сапернікаў –  каманду  расіян,  якая  5  гадоў  запар атрымлівала тут вікторыю.  Узнагарода пераможцам – пераходны  Кубак  і  дыплом.  Але  галоўным  вынікам  спартыўных  спаборніцтваў  можна  лічыць  тое,  што  з  кожным  годам  большае  колькасць  удзельнікаў  гэтага  валейбольнага  турніру,  расце  іх  жаданне  сустрэцца  на  валейбольнай  пляцоўцы,  а  таксама  мацнеюць  сяброўскія  сувязі  паміж  рэгіёнамі.

Наш  карэспандэнт.
На  здымку:  каманда-пераможца    валейбольнага  турніру.

У  верхнім  радзе  трэці  злева –  С. П. Любашэнка.

Последние новости

Поздравление

Уважаемые работники и ветераны налоговых органов!

13 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

Благоустройство продолжается

11 июля 2025
Читать новость
Обсудим

Одни выбрасывают, другие сортируют вместо них…

11 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

На родной земле живи как хозяин

11 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Спасибо за труд, профессионализм и преданность делу!

11 июля 2025
Читать новость
Дорожная служба

Их работа – ровные дороги

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем