Тарты, пірожныя і бісквіты

За вітрынамі халадзільнікаў у магазінах горада мноства тартоў, пірожных і іншай смакаты. Вочы разбягаюцца. Нават цяжка
зрабіць выбар.

– А ці ёсць у вас сёння торт-суфле «Барысаўчанка?»з веданнем
справы звяртаецца жанчына да маладзенькай ўсмешлівай прадаўшчыцы ва «Універсаме».

– Шкада, але торты-суфле ўжо разабралі. Вось вазьміце, калі ласка, торцік магілёўскіх ці бабруйскіх кандытараў, таксама смачныя.

– Не, дзякуй. Пашукаю ў іншых магазінах, мне падабаюцца тарты
мясцовых хлебапёкаў.

Заінтрыгаваная гэтым выпадкова пачутым дыялогам, вырашыла высветліць, што прапануюць спажыўцам кандытары «ЧУП «Камбінат кааператыўнай прамысловасці».

… Кандытарскі цэх прапітаўся водарам карыцы і ваніліну. Майстар Тамара
Аркадзьеўна Карачун звыклымі і ўпэўненнымі рухамі ўпрыгожвае тарты.
Х в і л і н а , другая і апошні на с ё н н я ш н і дзень кулінарны шэдэўр адпраўляецца ў каробку.

– Лоўка ў Вас атрымліваецца, прыгожа.

– Дзякуй. Стараемся, каб было не толькі смачна, але і прыгожа. Ды і асартымент пастаянна абнаўляем. Вось ісёння па заяўках магазінаў вырабляем тарты-суфле «Барысаўчанка», «Навагруцкі», «Калейдаскоп». Яны прыйшліся да спадобы клічаўлянам.

– А ў чым іх асаблівасць?

– Тарты-суфле ніжэйшыя па каларыйнасці, таму, нават, тыя, хто прытрымліваецца строгай дыеты, могуць дазволіць сабе кавалачак. Ахвотна раскупляюцца булачкі «Ізюмінка», «Арыгінальная», «Іскрыстая», пячэнне заварное «Забава», шчэрбеты «Шакаладны капрыз».

Не пакідаюць без увагі мясцовыя кандытары аматараў пірожных. Вырабляюць іх штодзённа, невялікімі партыямі. Прадукцыя камбіната кааператыўнай прамысловасці разыходзіцца па магазінах не толькі нашага, а і суседніх Быхаўскага, Бабруйскага, Асіповіцкага, Магілёўскага раёнаў. А вырабляюць гэтыя ласункі тры жанчыны: Тамара Аркадзьеўна Карачун (на здымку), Алена Фёдараўна Чэкулаева, Галіна Мікалаеўна Цікавая.

А. СУДНІК

Последние новости

Официально

Делегация китайской провинции Шэньси посетила Кличевский район

29 июля 2025
Читать новость
Официально

Единый день депутата пройдёт в Кличевском районе

29 июля 2025
Читать новость
Информация МВД

Курьёзный случай, ставший поводом для возбуждения уголовного дела, произошёл в Кличеве

29 июля 2025
Читать новость
Безопасность

Интернет-мошенники: через детей – к семейному бюджету

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Новая глава в жизни библиотек района

29 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

Школы Кличевщины готовятся к учебному году

29 июля 2025
Читать новость