Прафсаюз АПК: настрой на добрыя справы

У  сельскай  гаспадарцы  Клічаўшчыны занята  зараз  каля  3000  чалавек.  Практычна  ўсе  яны  ў  радах  райкама  прафсаюза  работнікаў  аграпрамысловага  комплексу.  А  гэта  19  пярвічных  прафсаюзных  арганізацый  калгасаў  і  саўгасаў  раёна,  іншых  арганізўацый  АПК,  а  таксама  УА  «Клічаўскі  дзяржаўны  аграрна-тэхнічны  каледж«,  членамі  якой  з’яўляюцца  і  732  яго  навучэнцы.

Асноўная  задача  нашага  прафсаюза – адстойваць  і  абараняць  інтарэсы  і  законныя  правы  чалавека  працы.  Адна  з  такіх  форм – заключэнне  паміж  наймальнікам  і  пярвічнай  прафсаюзнай  арганізацыяй  калектыўнага  дагавору.  Гэта  своеасаблівы  ўнутраны  статут  жыцця  кожнага  працоўнага  калектыву,  у  якім  агавораны  ўсе  меры  матэрыяльнага  і  маральнага  стымулявання,  аплаты  працы,  аховы  працы,  захавання  рабочых  месцаў,  дзейнасці  кантрактнай  сістэмы,  сацыяльнай  абароны  і  г. д.

У час  сёлетніх  справаздачна-выбарных  сходаў  у  гаспадарках  раёна  былі  падведзены  і  вынікі  выканання  калектыўных  дагавораў  за  другое  паўгоддзе  2009  года,  а  таксама  ўнесены  змяненні  і  дапаўненні  ў  дзейнічаючыя  калектыўныя  дагаворы.

У  шасці  прадпрыемствах  АПК  раёна:  УКСП  «Саўгас  «Вольса»,  КСВК  «Калгас  «Радзіма»,  «Калгас  «Савецкая  Беларусь»,  СВК  «Калгас  імя  Будзённага»,  «Калгас  «Нясята»,  ДУК ДБП  «Клічаўская  ПМК-258»,  якія  ў складзе  нашага  прафсаюза,  ужо  зышоў  тэрмін  ранейшых  калектыўных  дагавораў.  Таму  на  сходах  іх  працоўных  калектываў  заключаны  новыя,  на  ўстаноўлены  тэрмін.  Па  агульнай  напярэдадні  дамоўленасці  паміж  наймальнікамі  і  прафсаюзнай  арганізацыяй,  праверка  выканання  гэтых  дагавораў  будзе  праводзіцца  па  выніках  кожнага  паўгоддзя.  Людзі  будуць  праінфармаваны  аб  рэзультатах.

Зараз  у  хлебаробаў  раёна – гарачая  пара.  І  да  яе  стаўленне  сур’ёзнае,  прадуманае.  Ад  своечасовасці,  якасці  работ  залежыць  будучы  ўраджай.  А  працаваць  у  нашым  краі  ўмеюць  на  славу!  Вось  і  раннія  яравыя  зерневыя  і  зернебабовыя  культуры  гаспадаркі  Клічаўшчыны пасеялі аднымі  з  першых  у  вобласці.

Як  раз  у  час  такіх  адказных  сельскагаспадарчых  кампаній  галоўную  ролю  і  адыгрывае  чалавечы  фактар.  Перадавікі  вытворчасці,  людзі  глыбока  адданыя  хлебаробскай  справе,  ёсць  у  кожнай  гаспадарцы.

Напярэдадні  свята  Першамая  віншую  ўсіх  працаўнікоў  палёў  і  ферм,  рамонтных  майстэрняў,на-тэхнічных  работнікаў,  галоўных  спецыялістаў  і  кіраўнікоў  сельгаспрадпрыемства  АПК  раёна,  ветэранаў  працы  Са  святам  працы  вас,  шаноўныя.  Шчодрай  вам  нівы,  важкіх  надояў  і  прываг,  дабрабыту,  міру,  здароўя,  шчасця.

С. ГРАШЫЛАЎ, старшыня  райкама  прафсаюза

работнікаў  АПК

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость