Нашы сябры і аднадумцы

У  чарговы  раз  мы  з  вамі,  паважаныя  чытачы,  адзначаем  Дзень  друку.  Дзякуй  вам  за  тое,  што  вы  выпісваеце  і  чытаеце  нашу  газету. Акрамя  штатных  супрацоўнікаў у  нас  шмат  пазаштатных  аўтараў,  якія  імкнуцца  данесці  да  вас  важную  і  патрэбную  інфармацыю.  У  іх  ліку  А. В. Казлоўскі,  пракурор  раёна, А. В. Комар, суддзя,  Г. В. Ерашэнка,  начальнік  ідэалагічнага  аддзела,  А. Г. Сяргееў,  начальнік  РАУС,  Т. М. Фільчанка,  інспектар  групы  прапаганды  і  навучання  аддзела  па  надзвычайных  сітуацыях, К. С. Харлап,  Г. П. Краўчанка,  І. В. Стасевіч,  метадысты  аддзела  адукацыі, В. Я. Марціновіч,  урач-гігіеніст,  Т. М. Хамец,  памочнік  урача-гігіеніста  ЦГіЭ,  С. В. Белабароды,  дырэктар  ДЮСШ,  Ю. Чыжонак,  дыэктар  спартыўнага  клуба  і  многія  іншыя.

У  нашага  пазаштатнага  аўтара,  сёлетняй  выпускніцы  СШ  № 1  Алы  Ерашэнка  ёсць  мара – паступіць  на  аддзяленне  журналістыкі  факультэта  славняскай  філалогіі  дзяржуніверсітэта  імя  А. Куляшова.

Таленавітая  і  дапытлівая,  актыўная  дзяўчынка  ахвотна  спявае,  удзельнічае  ў  разнастайных  школьных  і  раённых  мерапрыемствах.  Аб  чым  і  піша  ў  сваіх  заметках,  расказвае  ў  рэпартажах.

Не  першы  год  супрацоўнічае  з  рэдакцыяй  старшы інспектар  аддзялення  Дзяржаўтаінспекцыі  РАУС  капітан  міліцыі  Валерый  Леанідавіч  Сукора.  Ён  аўтар  рубрыкі  раённага  радыё  «Чалавек.  Аўтамабіль.  Дарога».  У  сваіх  матэрыялах  і  паведамленнях  Валерый  Леанідавіч  вядзе  асветніцкую  і  прафілактычную  работу,  накіраваную  на  папярэджванне  дарожна-транспартных  здарэнняў  і  траўматызму.

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем