Кличевский район: спортивные достижения

Баскетбол

У  першынстве  раёна  па  баскетболе  вельмі  ўдала  выступілі  юныя  спартсмены  Дзмітраўскай  СШ:  Эдуард  Кушнер,  Кірыл  і  Аляксандр  Кагачовы,  Сяргей  Арлоўскі,  Яўген  Ганчароў  і  Дзмітрый  Акуліч  (настаўнік  фізкультуры  М. А. Нядведская).  Рабяты  сталі  пераможцамі  спаборніцтваў.  Другое  месца  дасталося  іх  сапернікам – баскетбалістам  Максімавіцкай  СШ  (настаўнік  фізкультуры  М. І. Саладуха), на  трэцім – каманда Бацэвіцкай  СШ  (выхаванцы  В.Ф. Дземяшкевіча).

Валейбол

Чарговай  перамогай  скончылася  выступленне  дзявочай  валейбольнай  каманды  Максімавіцкай  СШ  у  нядаўнім  першынстве  раёна.  У  складзе  каманды  выступалі  Алена  Пугач,  Анастасія  Крыўцова,  Аліна  Рыбчонак,  Вікторыя  Пінчук,  Дарына  Барысёнак,  Валянціна  і  Наталля  Міхнёнак,  Аляксандра  Панцялеева,  Мілена  Канстанцінава  і  Дзіяна  Прачуханава  (выхаванкі  трэнера  Яўгена  Кароткага).  На  другім  месцы – валейбалісткі  Пярэкальскай  СШ  (трэнер  У. А. Ільінчык),  трэцяе  месца – рэзультат  выступлення  ў  спаборніцтвах  валейбалістак  СШ  № 1  (настаўнік  фізкультуры  Л. В. Коршун).
Сярод  юнакоў  (1995-1997 г. н.)  мацнейшымі  былі  пярэкальскія  валейбалісты  Сяргей  Скудны,  Рыгор  Крывашэеў,  Яўген  Жылавачык,  Дзмітрый  Самсонік,  Ягор  Зуеў,  Вячаслаў  Скудны,  Дзмітрый  Хейдэр  і  Дзмітрый  Лебедзь  (настаўнік  фізкультуры  У. А. Ільінчык).  Максімавіцкія  валейбалісты  занялі  другое  месца  (настаўнік  фізкультуры  М. І. Саладуха),  каманда  Дзмітраўскай  СШ  (настаўнік  фізкультуры  М. А. Нядведская) – на  трэцім.

Баскетбол

Дзявочая  баскетбольная  каманда  з  СШ  № 2  (настаўнік  фізкультуры  М. А. Бяляўскі)  стала  пераможцай  першынства  раёна  ў  гэтым  відзе  спорту. Дзяўчаты  абышлі  ўсіх  сваіх  саперніц,  паказалі  добрую  падрыхтоўку  і  імкненне  да  перамогі.  У  складзе  каманды  выступалі  Марыя  Харлап,  Анастасія  Вайейкова,  Анастасія  Ганчаронак,  Крысціна  Марозава,  Таццяна  Валовік,  Яна  Ільюшчанка  і  Аліна  Мацюшонак.  Крыху  ўступілі  лідарам  баскетбалісткі  з  СШ  № 1,  выхаванкі  С. М. Сахарчука,  якія  занялі  2-е  месца.  На  трэцім  месцы – каманда  Нясяцкай  СШ  (настаўнік  фізкультуры   А. М. Калічонак).
Сярод  юнацкіх  каманд  гэтай  жа  ўзроставай  групы  (1998-99 г. н.)  перамаглі  баскетбалісты  СШ  № 1  (настаўнік  фізкультуры  С. М. Сахарчук).  У  складзе  каманды  выступалі  Алег  Вайейкоў,  Уладзіслаў  Ганчаронак,  Іван  Ізох,  Кірыл  Крыванос  і  Арцём  Рамнёнак.  На  другім  месцы – юныя  баскетбалісты  Максімавіцкай  СШ  (настаўнік  фізкультуры  М. І. Саладуха),  на  трэцім – выхаванцы  В. Ф. Дземяшкевіча  (Бацэвіцкая  СШ).
Поспех  спадарожнічаў  баскетбольнай  дзявочай  камандзе  нашага  раёна  ў  занальных  спаборніцтвах,  якія  праходзілі  нядаўна  ў  Асіповічах.  Нашы  юныя  зямлячкі  ва  ўпартай  барацьбе  перамаглі   равесніц  (1998-99 г.н.)  з  Асіповіч,  Глуска,  Кіраўска,  Бабруйскага  раёна  і  выйшлі  ў  фінал  абласной  спартакіяды  школьнікаў.  За  каманду  выступалі  Марыя  Харлап,  Анастасія  Ганчаронак  і  Анастасія  Вайейкова  з  СШ  № 2,  Ілона  Мацюшонак,  Яна  Скрыпко,  Аксана  Заікіна,  Арына  Чахоўская  і  Святлана  Самец  з  СШ  № 1,  а  таксама  юныя  баскетбалісткі  Нясяцкай  СШ  Наталля   Кушнер,  Вольга  Халайдова  і  Крысціна  Кунцэвіч.
Малайцы,  дзяўчаты!

Сяргей  БЕЛАБАРОДЫ, дырэктар  ДЮСШ.

Кубак  абласных  спаборніцтваў – у  клічаўлян

У  сярэдзіне  красавіка  на  базе  спартыўнага  комплексу  аграгарадка  «Усход»  Магілёўскага  раёна  прайшлі  фінальныя  спаборніцтвы  абласной  спартакіяды  «Каласок»  па  валейболе  сярод  юнакоў  1997-99 г. нараджэння.  Ім  папярэднічалі  занальныя  гульні.  Валейбалісты  нашага  раёна  сустракаліся  з  камандамі  Асіповіцкага, Бабруйскага  і  Глускага  раёнаў.  У  кожнай  гульні  юныя  спартсмены  праяўлялі  волю  да  перамогі,  дэманстравалі  згуртаваную  гульню.  Упэўненыя  перамогі  з  лікам  2:0  дазволілі  нашай  камандзе  выйсці  ў  фінал.  Варта  адзначыць,  што  сапернікі  іх  у  завяршаючым  этапе  спартакіяды  таксама  былі  моцнымі.  Напружаныя  гульні  з  валейбалістамі  Быхаўскага, Горацкага  і  Хоцімскага  раёнаў  завяршыліся  ўпэўненай,  прыгожай  перамогай  нашых  валейбалістаў.
Агульны  поспех  «кавалі»  вучні  Максімавіцкай  і  Пярэкальскай  СШ:  Яўген  Жылавачык,  Аляксандр  Шпак,  Мікіта  Кальчэўскі,  Аляксандр  Кошаль,  Дзмітрый  Самсонік,  Ягор  Зуеў,  Вячаслаў  Скудны,  Мікалай  Казлоў.  Каманда  ўзнагароджана  Кубкам,  медалямі  і  дыпломамі  пераможцаў  спаборніцтва.  Зараз  юнакі  ўпарта  рыхтуюцца  да  фіналу  рэспубліканскай  спартакіяды.
На  жаль,  удзел  у  абласной  спартакіядзе  нашых  дзяўчат  не  быў  такім  выніковым.  Яшчэ  ў  занальных  спаборніцтвах  яны  прайгралі  саперніцам  з  Кіраўскага  раёна  і  не  трапілі  ў  фінал.

Яўген  КАРОТКІ, трэнер  каманды.

Последние новости

Депутат – радиус действия

Депутат Палаты представителей Национального собрания Олег Дьяченко посетил Кличев с рабочим визитом

19 июня 2025
Читать новость
Общество

Лето с книгой проводят подопечныe кличевского РЦСОН

19 июня 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 21 июня

19 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси внесли изменения в правила оказания услуг специальной связи

19 июня 2025
Читать новость
Общественное обсуждение

Минтранс предлагает запретить пересекать Ж/Д пути в наушниках и на самокате. Какие ещё новвоведение предполагает закон?

19 июня 2025
Читать новость
Профсоюзы

Профсоюзные общественные приемные работают сегодня в каждом областном центре

19 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем