За бяспеку жыцця

Сёння  ў  Беларускай  маладзёжнай  грамадскай  арганізацыі  выратавальнікаў-пажарных на  Клічаўшчыне  ўваходзіць  1264  чалавекі  з  ліку  школьнікаў.  Днямі  адбыўся  раённы  злёт  юных  выратавальнікаў-пажарных,  у  якім  спаборнічалі  каманды  пяці  сярэдніх  школ  раёна.  Тэарэтычныя  і  практычныя  веды,  лепшыя  творчыя  здольнасці,  фізічную  загартаванасць  і  кемлівасць  дэманстравалі  яны  ў  “Аглядзе  строю  і  песні”,   “Чатыры  па  сто”,  конкурсах  “Аказанне  першай  даўрачэбнай  меддапамогі”,  “Юны  прапагандыст”  (афармленне  насценнай  газеты  аб  жыцці  сваёй  пярвічнай  арганізацыі),  “Знаўцы  па  асновах  бяспекі  жыццядзейнасці”.

Усе  здольнасці  былі  даволі  складанымі,  але  выканаць  іх  з  поспехам  дазволілі  добрая  падрыхтаванасць  кожнага  ўдзельніка,  згуртаванасць,  камандная  ўзаемавыручка.

Адзін  з  самых  складаных  і  цікавых  задач  ставіла  перад  удзельнікамі  пажарная  этсафета,  якая  ўключала  4  этапы  па  100  метраў.  Праходзілі  яе  паэтапна  па  чатыры  чалавекі  ад  кжнай  каманда.  Выпрабаваннямі  былі  бег  на  100  метраў;  пераадольванне  перашкоды;  уменне  карыстацца  пажарнымі  рукавамі,  злучаць  іх  паміж  сабой,  пракладваць  лінію,  а  яшчэ  ўмоўнае  тушэнне  ачага  ўзгарання  вогнетушыцелем.  Такія  “прафесійныя”  іспыты  прыгатавалі  для  моладзі  супрацоўнікі  РАНС.  Зазначу,  што  яго  інспектар  Т. М. Фільчанка  і  з’яўляецца  старшынёй  раённай  арганізацыі  выратавальнікаў  пажарных.

Згодна  з  рашэннем  журы  злёту,  а  ўзначаліла  яго  А. Л. Ганчаронак,  начальнік  аддзела  па  справах  моладзі  райвыканкама   (якая  і  курыруе  ўсю  работу  Беларускай  маладзёжнай  арганізацыі  выратавальнікаў-пажарных  у  раёне)  перамогу  заваявала  каманда  СШ  № 2  горада  Клічава.  На  другім  месцы  вучні  Пярэкальскай  СШ.  На  трэцяй  пазіцыі – навучэнцы  Нясяцкай  СШ.

Каманды-пераможцы  ўзнагароджаны  Граматамі  і  салодкімі  прызамі  арганізатараў  злёту – аддзела  па  справах  моладзі  райвыканкама  і  раённага  аддзела  па  надзвычайных  сітуацыях.  Спонсарамі  конкурсу  па  аказанню  першай  даўрачэбнай  меддапамогі  выступіла  раённае  аддзяленне  Чырвонага  Крыжа  і  раённы  Савет  ветэранаў.

А  ўсе  разам:  і  дарослыя,  і  дзеці  выказаліся  “за”  бяспеку  жыцця.

Н. МІКАЛАЕВА

Последние новости

Молодёжь

Всё о безопасности на воде: кличевские спасатели делятся навыками с детьми

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Белоруски устроили фотосессию в поле с васильками — в милиции их попросили больше так не делать. Почему?

8 июля 2025
Читать новость
Наши новости

В Кличевском районе наниматель не рассчитал работника после увольнения, вмешалась прокуратура

8 июля 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Александр Лукашенко на празднике “Купалье”: белорусы – нация с древней историей 

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Как не потеряться в лесу? Рассказали в Кличевском ОВД

8 июля 2025
Читать новость
Отвечает участковый инспектор милиции

Отвечает участковый инспектор милиции

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем