Замест пусткі – аазіс!

У  гэтым  аазісе  гармоніі  прыроды – альпійскія  горкі  і  клумбы,  на  якіх,  як  толькі  сыйдзе  снег, пяшчотна  ўспыхваюць  плямкі  першых  красах  вясны – лясных  пралесак  з  сіне-фіялетавымі  пялёсткамі.  «Эстафету»  у  іх  перахопліваюць  нарцысы  і  цюльпаны,  прымулы  і  чаромха  і  безліч  усялякіх  кветак,  якія  цвітуць  да  позняй  восені.  Тут  «пасяліліся»  каля  возера  (ванны)  царэўна-жаба,  грыбы,  на  буслянцы – сямейка  белакрылых  птушак,  іншыя  драўляныя  скульптуры.

А  стварылі  гэты  ўтульны  зялёны  куточак  пад  вокнамі сваёй  добраўпарадкаванй  гарадской  кватэры,  што  на  першым  паверсе  5-павярховага  дома,  клічаўляне  Анатоль  і  Наталля  Доўгія.  З  тыльнага  боку  будынка,  дзе  звычайна  пустка.  Паставілі  добрую  агароджу  ад  коз ды  курэй  (побач  жа  «город»  хлявоў),  распрацавалі  цаліну  і  добраўпарадкавалі,  засеялі  кветкамі,  дэкаратыўнымі  кустамі,  малымі  архітэктурнымі  формамі.

У  добрае  надвор’е  тут,  на  вольным  паветры,  любіць  адпачываць  уся  сям’я,  у  якой  растуць  дзеці  Сяргей  і  настачка.  Раздолле  і  любімцу  беласнежнаму  кату  Жасміну,  марской  свінцы  і  блакітным  папугайчыкам – агульным  любімцам.  А  яшчэ  да  гэтага  мікраклімату  выдатна  прыстасаваліся  азёрныя  смаўжы  (уліткі) – куклянкі,  якія  добра  перазімавалі  на  двары.  На  цёплых  далоньках  дзяцей  яны  павольна  вылазяць  са  сваіх  домікаў-ракавінак  і  цікава  асвойваюць  наваколле  вусікамі-антэнамі  на  галаве.  Займальна  і  для  дарослых,  не  толькі  для  малых.  А  дзецям  на  такой  «сядзібе»  надзвычай  падабаецца:  і  пагуляць,  і  папрацаваць  каля  кветак  з  бацькамі,  і  пачаставацца  духмяным  чаем.  Бойкая,  гаваркая  шасцігадовая  Насця  ў  выдатным  настроі.  Радуецца  сонейку,  сямейнаму  цяплу.

—Вось  зірніце, — стракоча  малая. – Гэтыя  буслы – наша  сям’я:  тата,  мама  і  мы  з  братам.

Гляджу  на  дзяўчынку-гарэзу  і  таксама  радуюць:  і  за  яе,  і  за  тую  прыгажосць,  якая  створана  з  такой  любоўю  працавітымі  рукамі  гаспадароў.  Усім  на  радасць!

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем