«Залатая мелодыя» ў Клічаве

У  пятніцу  ў  раённым  Доме  культуры  стартаваў  V  рэгіянальны  фестываль  “Залатая  мелодыя ”.
Да  нас  у  госці  завіталі  самадзейныя  артысты  Крупскага  раёна  Мінскай  вобласці,  Бялыніцкага  і  Круглянскага  раёнаў  Магілёўшчыны.  Адкрываючы V  рэгіянальны  фестываль “ Залатая  мелодыя”,  намеснік  старшыні  райвыканкама  Галіна  Пятроўна  Данілкіна  падкрэсліла  важнасць  і  неабходнасць  песеннай  спадчыны,  адзначыла,  які  ўплыў  на  культуру  кожнага  народа  аказваюць  добрая  музыка  і  песні,  якія    нам  “будаваць  і  жыць  дапамагаюць”.  Галіна  Пятроўна  пажадала  артыстам  поспехаў  і  творчага  натхнення,  гледачам – прыемных  ураджанняў  і  добрага  настрою.
Вядучыя  конкурснай  праграмы  Лізавета  Кавалёва,  Вікторыя  Харкова  і  Аляксей  Шумскі  разам  з  удзельнікамі  канцэрта  пастараліся,  каб  ніхто  не  сумаваў  і  канцэрт  прайшоў  на  адным  дыханні.  Добразычлівыя  гледачы  шчыра  віталі артыстаў,  дарылі  ім  сваю  прыхільнасць,  шквал  апладысментаў  і  выбіралі  лепшага,  на  іх  думку,  саліста  ці  ансамбль.
Акрамя  глядацкага,  працавала  і  прафесійнае  журы,  у  складзе  якога  А. М. Ваакс,  кіраўнік  заслужанага  аматарскага  калектыву  Рэспублікі  Беларусь, ансамбля  народнай  песні  і  музыкі  “ Жытніца” Арэхаўскага  СДК,  В. М. Ленькова,  кіраўнік  узорнага  ансамбля  “Ра-сінка” ДУА “Шматпрофільны  цэнтр  “Ветразь”  горада  Бялынічы,  Н. Ф. Кажамяка,  галоўны  спецыяліст  аддзела  культуры  горада  Крупкі, Г. М. Блізнякова,  дырэктар  РДК  г.  Круглае.
Наш  раён  на  конкурсе  прадставілі:  вакальны  ансамбль  РДК  “Мелодыя”,  вакалісткі  Марыя  Дулебенец,  настаўніца  дзіцячай  школы  мастацтваў  г. Клічава,  і 10-гадовая  Крысціна  Баранава.  Юная  зорачка  выканала  песню  Уладзіміра  Мулявіна  на  словы  Янкі  Купалы  “Малітва”,  і  гэта ў  праграме  канцэрта  быў  адзіны  шлягер  беларускіх  аўтараў  на  роднай  мове.
Нашы  госці  парадавалі  стракатай  навізной  канцэртных  касцюмаў  і  рэжысурай  асобных    нумараў.
У. Г. Ваакс,  начальнік  аддзела  культуры  райвыканкама,  падзякаваў  удзельнікам  канцэрта  за  дастаўленую  гледачам  радасць,  уручыў  гасцям  кветкі  і  сувеніры,  перадаў  эстафету  Круглянскаму  раёну.
Пажадаем  фестывалю  доўгага  веку,  а  нашым  землякам – поспеху,  творчага  натхнення,  такіх  жа  ўдзячных  гледачоў  і,  канешне ж,  перамогі  ў  конкурсе.

Аліна  Суднік.

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем