Жыць насуперак смерці

Надзея Аляксееўна Кунцэвіч з кагорты тых, каго цяпер называюць дзецьмі вайны. Зусім малечай, на руках у перапалоханай да смерці маці, яна адчула ўсім сваім дзіцячым сэрцам і цельцам, што такое вайна. У адзін з ракавых дзён 1942 года ў пасёлку гаспадарылі немцы. Завіталі няпрошаныя госці і ў хату да Кунцэвічаў. Адзін з іх выстраліў уверх. Куля трапіла ў перагародку ў столі, зрыкашэціла і параніла ў пазваночнік маленькую Надзю, перакрэсліўшы жыццё і здароўе. «Родныя і блізкія, успамінае яна, думалі, што не выжыву. Нават на смерць сукенкі пашылі, а я насуперак смерці выжыла».
Пасля вайны Надзея скончыла пачатковую школу. Вучыцца далей не было магчымасці. Трэба было дабірацца ў Клічаў, а гэта ў яе становішчы было няпроста. Жыць насуперак смерці У пачатку 60-х гадоў Надзея Аляксееўна ўладкавалася на працу швачкай ў атэлье ў Клічаве. Стала самастойна зарабляць невялікія грошы. «У меня была мара: вельмі хацела купіць наручны гадзіннік. «Атрымала першую зарплату і адразу адправілася ў магазін»,  — успамінае Надзея Аляксееўна. — «Прыгледзіла, а грошай не хапае. Каштаваў 31 рубель, а ў мяне было толькі 30. Прадавец, распытаўшы ў чым справа, пашкадаваў мяне, даплаціў рубель і падаў гадзіннік. Радасці маёй ў той час не было межаў».
Адпрацавала 5 гадоў у атэлье, затым аформіла пенсію па інваліднасці. Першая пенсія была 37 рублёў. Нягледзячы на выпрабаванні, якія выпалі на яе долю, Надзея Аляксееўна не страціла аптымізму, бадзёрасці і вялікай любові да жыцця. Насуперак смерці і хваробам яна жыве, самастойна сябе абслугоўвае. Калі чалавеку даравана жыццё, значыць яно некаму патрэбна.

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем