Да дня абаронцаў Айчыны: Служаць Радзіме сыны

Ва ўсе  часы  афіцэры  з’яўляюцца  элітай  грамадства.  Яны  заўсёды  былі  людзьмі  гонару, выхаванымі і  храбрымі.  А  самае  галоўнае – патрыётамі.  Бо  вернасць  ваеннай  прысязе  і  ёсць  сутнасць  свяшчэннага  абавязку  перад  Радзімай.
Верныя  ёй  і  прадстаўнікі  розных  пакаленняў мужчын-клічаўлян,  якія  выбіралі  прафесію  абараняць  Айчыну.
З  адным  з іх  давялося  пазнаёміцца  не  так  даўно.
Станіслаў  Даніленка.  Курсант  агульнавайсковага  факультэта Ваеннай  акадэміі  Рэспублікі  Беларусь.  На  маё  пытанне:  ”Чаму  абраў  такую  прафесію?” – упэўнена  адказаў:
– Хачу прайсці  “школу  жыцця”.  За  час  вучобы  ў  акадэміі  мы многаму  навучымся:  страляць  па  мішэнях,  вадзіць  баявыя  машыны,  не  баяцца холаду,  праліўных  дажджоў,  ветру  і  спёкі.  І,  вядома,  ужывацца  ў  вялікім  калектыве,  хутка  і  дакладна  выконваць  загады  камандзіраў,   цаніць   армейскае  братэрства.
Цікава,  што  свой  абгрунтаваны  выбар  прафесіі,  у  аснове  якой – любоў  і  адданасць  Радзіме, Станіслаў  зрабіў…  будучы  навучэнцам  Клічаўскага   дзяржаўнага  аграрна-тэхнічнага  каледжа.  Таму  працягваў паспяхова  авалодваць   адной  са  спецыяльнасцей  АПК  і  адначасова   ўпарта  ішоў  да  запаветнай  мэты.  Займаўся  з  рэпетытарамі,  вытрымаў  іспыты  цэнтралізаванага  тэсціравання,  прафадбор,   праходзіў    медыцынскія  камісіі,  здаваў  залікі  па  фізічнай  падрыхтоўцы.  І  толькі  калі  ўсё  атрымалася,  як  задумаў,  паведаміў  маці,  што  яго   лёс – армія,  служэнне  свайму  народу.  Для   Алены  Сцяпанаўны Рэвы,  настаўніцы  СШ № 2,  такое  рашэнне  адзінага  сына  было   крыху  нечаканым,  але  ведаючы   самастойны   яго    характар,  яна  толькі  парадавалася:  “Вось  і  вырас  мой  Стас.  Зрабіў  выбар  сапраўднага  мужчыны!”
Час  не  стаіць  на  месцы.  Станіслаў  Аляксандравіч Даніленка – другакурснік.  Ваенную  прысягу  прыняў  яшчэ   ў  пачатку  верасня  2011  года,  адразу  пасля  летняй  агульнавайсковай  падрыхтоўкі  (курс  маладога  байца).  Цяпер  ён  павінен  праслужыць  у  арміі  не  менш  за  9  гадоў,  паводле  заключанага  кантракту.  Але  будучы  афіцэр  глядзіць  уперад  упэўнена і  плануе  выкарыстаць  магчымасці, якія  прадастаўляе  акадэмія  ўсім  курсантам,  для  ўласнага  “росту”.  Па-першае,  тут  даюць  добрую  фізічную  і  прафесійную  падрыхтоўку,  як  ваенную  спецыяльнасць,  так  і  грама-дзянскую.  Па-другое,  ёсць  магчымасць  навучацца  далей,  у  той жа  магістратуры,  ад’юнктуры,  займацца  навуковай  дзейнасцю  ў  самой  акадэміі.  Дарэчы,  Станіслаў   любіць  вучыцца  са  школы.  І  цяпер  па  вучобе ён  у  “хорошистах”,  адзнакі – ад 6  да  9  балаў.  На  яго рахунку  ўжо  ёсць  і  дыплом  І  ступені  па  выніках  удзелу  ў  канферэнцыі  па  дысцыпліне  “Узбраенне  і  тактыка”,  што  праходзіла  ў  акадэміі.   І  калі  вось  цяпер  дома  ў  водпуску  быў, час  не  марнаваў, рыхтаваўся  да  чарговай  канферэнцыі.
Але  Станіслаў  прызнаецца,  што  больш  яго  вабіць  служба  ў  арміі.  Таму  стараецца  авалодваць  не  толькі  тэарэтычнымі  ведамі,  але  і  практычнымі  навыкамі  па  розных  прадметах.  Апошнія  атрымліваюць  у  час  практычных  заняткаў   на  вучэбна-лабараторнай  базе  акадэміі,  дзе  для  курсантаў –  сучасная  баявая  тэхніка.  А   палявыя  заняткі  арганізуюцца на  палігоне  “Белая  лужа”  пад  Мінскам,  дзе  праходзяць  стрэльбы  танкавыя,  мотастралковыя.
Але  маладосць  ёсць  маладосць,  няхай  сабе  і  жывеш  па  воінскім  статуце,  пакуль  на  казарменным становішчы.  Цікаўлюся  ў  свайго  суразмоўцы, чым  напоўнены  адпачынак,  ці  ёсць  сябры,  каханая.  А  ў  адказ:
–  Вольнага  часу няшмат,  адпачынак  у  асноўным  арганізаваны.  У  першую  чаргу  гэта  заняткі  спортам,  розныя  спаборніцтвы.  Дарэчы,  гіравым  спортам  я   і  ў каледжы  займаўся.  У  цэнтральным  Доме  афіцэраў  праводзяцца  Дні  войскаў,  у  клубе  “Ракетчык” – самыя розныя  канцэртныя  праграмы,  у  якіх   і  мы,  курсанты,  удзельнічаем.  А  яшчэ  ладзяцца  сустрэчы   з  рознымі  цікавымі  людзьмі.  Сябры?  Без  іх  ніяк  нельга.  Сябруем  з  аднакласнікам  Арцёмам  Кашанком,  ён  вучыцца  ў  акадэміі  ўжо  на 4-м  курсе  факультэта  сувязі і  АСУ.  На  тым  жа  факультэце  займаецца  і  клічаўлянін  Іван  Мядзведзеў,  ён,  як  і  я,  другакурснік.   Мой  адна-групнік  з  каледжа  Сяргей  Несцярэнка  таксама  будучы  афіцэр,  толькі  курсант    Акадэміі  МУС  Рэспублікі  Беларусь.  А  дзяўчаты…  Каб  чакаць  курсанта,  патрэбны  сапраўдныя  пачуцці.  Тут  у  мяне  яшчэ  ўсё  наперадзе!
Станіслаў  Даніленка  задаволены  сваім  выбарам –  быць  абаронцам  Айчыны.  Як  і  ўсе  курсанты,  якія прысягнулі  на  вернасць  Радзіме  і  свайму  народу, ён  гатовы  апраўдаць  тыя  вялікія  надзеі,  што  ўскладваюцца  на  будучых  афіцэраў.  Таму  ўсе  сілы  і  энергію  накіроўвае  на  тое,  каб  атрымаць  выдатную  адукацыю  і  першае  афіцэрскае  званне  з  заветнымі  лейтэнанцкімі  зорачкамі.  Дрэнны  ж  той  салдат,  які не  марыць  стаць  генералам…

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Министр образования сказал, что родители имеют право покупать школьную форму где угодно

19 июня 2025
Читать новость
Наши новости

Завершились соревнования за достижение лучших показателей в развитии агропромышленного комплекса. Среди победителей – наши земляки.

18 июня 2025
Читать новость
Безопасность

Осторожно, телефонные мошенники!

18 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси запущен интерактивный путеводитель для абитуриентов, поступающих в колледжи!

18 июня 2025
Читать новость
Общественное обсуждение

Табак и вейпы под контроль: стартовало общественное обсуждение важного закона

18 июня 2025
Читать новость
МЧС информирует

В Кличевском районе отработали тактику борьбы с торфяными пожарами

17 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем