ВЁСАЧКА МАЯ, ВЁСКА – ЧАРАЎНІЦА…

Хто  ўмее  працаваць,  той  умее  адпачываць.  Доказам  таму — свята  вёскі  Заполле.   

Здаўна   кірмаш  тут   ладзілі  на  Міколу  зімняга,   а  вось  свята  вёскі  вырашылі  рабіць  для  вяскоўцаў  на  Міколу  вясновага.  Бо  практычна  завяршылі  вясновую  сяўбу  ў  калгасе  ды  і  гаспадары  ўправіліся   на  сваіх  агародах,   у  полі.  Самы  час   адпачыць,  павесяліцца!
Настрой  стваралі  ўдзельнікі  мастацкай  самадзейнасці  Запольскага  СДК  (дырэктар  Алена  Уладзіміраўна  Бруякіна)  і   госці  з  розных  куточкаў  раёна,  якія  адзін  за  другім  змяняліся  на  сцэне  і на  пляцоўцы  ў  скверы,  якая  стала  яе  імпразаваным  працягам. Горача  апладзіравалі  гледачы   дуэту “Подружки” з  Заполля – Марыі  Сталбуновай  і  Марыі  Шчагловай.  Нават  цяжка  ўявіць,  але  гэтаму  творчаму  тандэму  даўніх  сябровак  сёлета  ўжо  60  гадоў!   І   песні  іх  ўсё  гэтак  жа  радуюць  аднавяскоўцаў.  Не  знайшлося  роўні   заўзятай  частушачніцы  Галіне  Стрыгун.  Кранаў  душу  самабытнасцю  фальклорны  ансамбль  “Запаляначка”  мясцовага  СДК,  у  якім  спяваюць старэйшыя  жыхаркі  Заполля.  І  не  толькі  спяваюць,  а  яшчэ  і  аўтарамі  некаторых  песень  з’яўляюцца.
Удзельнікі  свята  атрымалі  сапраўдную  асалоду  і  ад  выступленя   гасцей –  вакальна-эстраднага  ансамбля  “Мелодыя”  раённага  Дома  культуры,  народнага  ансамбля  народнай   песні  “Прасніца”  Слабод-скага  сельскага  клуба,  выхаванцаў  харэаграфічнага  аддзялення дзіцячай  школы  мастацтваў  горада  Клічава   (кіраўнік  Жана  Маісеенка) і  іншых  асобных  выканаўцаў  і  творчых  калектываў.
Заклікала  гасцей  свята  шырокая  “Бабуліна  кухня”,  якую  падрыхтавалі  работнікі  клубных  устаноў  з  Дзмітраўкі,  Усох,  Бацэвіч,  Нясяты.  Кожны  жадаючы  мог   паласавацца  тут  рознымі  прысмакамі,  як  кулінарнымі,  так  і  стравамі  нацыянальнай  беларускай  кухні.
Было  тут  чым  заняцца  і  малым.  Дзятва  ўволю  нагулялася,  наскакалася  на  сучасных  атракцыёнах,  якія  ўстанавіў  прыватны  прадпрымальнік.  
Але  ж  галоўнае  на  такім  мерапрыемстве –  чалавек  вёскі!  Вось  і  ўшаноўвалі   на  свяце  сям’ю  Васіля  Аркадзьевіча  і  Тамары  Васільеўны  Пірожнік,  якія  не  толькі  самі  прысвяцілі  жыццё  сельскай  гаспадарцы, але  і  дзеці  іх – дачка  Алена  і  сын  Аркадзь – засталіся  жыць і  працаваць  у  роднай  вёсцы.
Не  абышлі  ўвагай  і  людзей  старэйшага  пакалення,  якія  перажылі  ўсе   жахі   Вялікай  Айчыннай  вайны.  Найлепшыя  пажаданні   прагучалі  ў  адрас  89-гадовай  Аляксандры  Сцяпанаўны  Чэрап, якая  ў  маі  1944  года разам  з  моладдзю,  аднавяскоўцамі  Чырвонай  Нівы,  была  ўгнана  ў  Германію,  зведала  там  увесь  цяжар  лёсу  вязня  фашызму.
Ушаноўвалі  на  свяце  і  самага  маленькага  мясцовага жыхара Кірыла  Акулава  (ёсць  немаўляткі – жыве  вёска!),  маладую  сям’ю  Яўгена  і  Галіны  Абрамовіч,  лепшага  пячніка  Уладзіміра  Аляксандравіча  Макавецкага,  маладых  самадзейных  спявачак – Ангеліну  Кудзіну,  Вольгу  Козыр,  Марыю  Канойка,   а   яшчэ  дуэт  “Подружки”,  лепшую  частушачніцу,  мясцовых  юбіляраў, якія  якраз   на  Мікулу  вясновага  святкавалі  юбілейныя  дні  нара-джэння.
Што  ні  кажы,  а  прыемна  было  атрымаць  да  добрага  слова  яшчэ  і  памятны  або  грашовы  сувенір.  У  дадатак  да  фінансавання  свята  аддзелам  ідэалагічнай  работы,  культуры  і  па  справах  моладзі  райвыканкама,  спонсарам  мерапрыемства  выступіла  мясцовая  гаспадарка  СВК “Калгас  імя  Будзённага”  (старшыня  праўлення   Валерый  Міхайлавіч  Рыжыкаў).
Не  забыліся  на  свяце  і  аб  сваіх  вытоках.  Заполле  ж   мае  багатую  гісторыю,  упершыню  ў  гістарычных  крыніцах  ўпамінаецца  пад  1560  годам  як  сяло  ў  Бабруйскай  воласці.  Мясцовыя  краязнаўцы  сабралі  нямала  матэрыялаў,  нават  унікальных,   аб  гісторыі  сваёй  старонкі.  Аб  тым  расказваюць  і   матэрыялы   краязнаўчага  музея  Запольскай  сярэдняй  школы.  А  на  свяце  аб  гісторыі  краю,  у  тым  ліку  аб  перыядзе  Вялікай  Айчыннай  вайны,  яго  людзях  распавядалі  матэрыялы  выстаўкі,  якую  падрыхтавала  мясцовы  бібліятэкар  Таццяна  Чыжэўская.
Чалавек  моцны  сваімі  каранямі.  А  свята  вёскі   якраз  яднае  мінулае з будучым,  дае  надзею на шчаслівы лёс вёскі.

Ніна  ІЗОХ.
Фота  прадастаўлена  работнікамі  культуры.

 

 

 


Последние новости

Актуально

День белорусской письменности пройдет в Лиде

25 августа 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Ребенок идет в первый класс: как подготовиться к школе, рассказали в Минобразования

25 августа 2025
Читать новость
Общество

С сентября в Кличевском районе стартует призыв на военную службу. Что важно знать?

25 августа 2025
Читать новость
Депутат – радиус действия

«Ніякага дыктату»: эксперт — пра магчымасць аднаўлення амерыканцамі дзейснага дыялогу з Масквой па шырокім спектры пытанняў

25 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Выпускница Кличевской школы рассказывает о своём поступлении

22 августа 2025
Читать новость
Ветераны

Кличевские ветераны посещают Музей Славы Могилёвщины

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем