У цэнтры ўвагі – дзеці

У цэнтры ўвагі – дзеці

Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з пакупнікамі крамы «Гандлёвы дом», каб распавесці аб рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!», задача якой прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.

Падчас гутаркі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка нагадаў бацькам пра небяспекі, якія могуць высочваць нашых дзяцей, калі іх пакінуць без нагляду.

Юрый Уладзіміравіч прывёў прыклады надзвычайных сітуацый, галоўнымі героямі якіх сталі непаўналетнія, заклікаў дарослых быць прыкладам для падрастаючага пакалення. Нагадаў аб мабільным дадатку  «МНС Беларусі: дапамога побач», аб часопісе для дзяцей і падлеткаў «Юны выратавальнік», а таксама аб мультфільме «Чароўная кніга».

Акрамя гэтага ўсіх пакупнікоў чакалі прыемныя бонусы: маляўнічыя брашуры і буклеты ад МНС.

 

Інспектар СПіУГ, Клічаўскага РАНС                                        Ю.В.Караўка

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость