Зямля руплівым дзячыць

Зямля руплівым дзячыць
Калі хочаш змяніць свет, пачынаць патрэбна з сябе. Для клічаўляніна Віктара Пятровіча АРЦЕМ’ЕВА гэта жыццёвае правіла. Адна з яго спраў – арганічнае земляробства.
Замест уступу 
У 2016 годзе Віктар Арцем’еў стаў галавой сялянскай (фермер-скай) гаспадаркі «Канстанта арт». Пачалася гэта яго ўласная справа з ідэі вырошчвання гародніны ў цяпліцах. Спачатку была пастаўлена адна невялікая цяпліца плошчай 0,02 га ў Канстантове. Працяг атры-маўся пасля ўдзелу ў конкурсе Праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізоўваўся Праграмай развіцця ААН (ПРААН) і фінансаваўся Еўрапейскім Саюзам з ініцыятывай «Садзейнічанне эканамічнаму развіццю і прадпрымальніцтву праз адраджэнне населенага пункта». Сродкі атрыманага гранта пайшлі на набыццё металапрофілю для цяплічных каркасаў, полікарбанату для пакрыцця і спецыяльных лямпаў, якія дазваляюць вырошчваць расліны ў зімовы час. Уласныя сродкі – больш 50% ад усяго кошту ініцыятывы. Цяпліцы пастаўлены таксама ўласнымі сіламі. Цяплічная гаспадарка з круглагадовым вырошчваннем гародніны стала для Арцем’евых справай сямейнай, у якой занята і нямала родзічаў.
У гаспадарцы адкрыты і чатыры рабочыя месцы.
Пад агуркамі – 8 сотак закрытага грунту 
На календары 19 сакавіка, а ў цяпліцах Арцем’ева – сама меней канец чэрвеня: цвітуць, раскашуюцца агуркі! Па шпалерах запляліся ўжо больш за паўтара метра ў вышыню, плеці зялёныя, лапушыстыя, усеяныя жоўтымі кветачкамі з завяззю.
Не дзіва – эфект арганічнага земляробства, бо ўся ж цяплічная гаспадарка працуе выключна на біягумусе – прадукце жыццядзейнасці чырвоных каліфарнійскіх чарвякоў. Дарэчы, гэтым пытаннем Віктар Пятровіч займаецца ўжо больш за 20 гадоў, пачынаў некалі яшчэ на ўласным прысядзібным участку.
У Віктара Арцем’ева свой пункт гледжання на земляробства:
—Сельская гаспадарка – гэта кругласутачная цяжкая праца і клопат. Гэта не завадскі канвеер, дзе праца па графіку і ўпушчанае можна навярстаць у выхадны або пасля работы. Любое парушэнне тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы прыводзіць да незаменных стратаў. Таму тут так неабходна выканаўчая дысцыпліна.
Што да арганічнага земляробства, то я заўсёды гатовы даць парады людзям, навучыць і падказаць. Калі гаварыць аб вырошчванні агуркоў, то перш-наперш патрэбна правільна прыгатаваць грунт. Паслойна ў цяпліцах пад агуркі мы закладвалі шалупінне цыбулі (аказвае бактэрыцыднае ўздзеянне, з’яўляецца ўгнаеннем, паляпшае мікрафлору), біягумус, попел, торф, мясцовы грунт. Далей усё гэта 6 разоў прайшоў культыватарам, каб грунт быў рыхлым, насычаным кіслародам.
У цяпліцах выкарыстоўваем кропельны паліў, таму ўсё неабходнае харчаванне атрымлівае кожная расліна. Перыядычна праводзім падкормкі настоямі біягумусу і попелу.
Тэмпература грунту ў цяпліцы (на тэрмометры) 23 градусы! Бо градкі – цёплыя, яны праграваюцца трубамі ацяплення, пракладзенымі ў зямлі (у дадатак да асноўнай сеткі ацяплення).
Падчас гутаркі Віктар Пятровіч праводзіць «экскурсію» ў асобную цяпліцу, у якой знаходзіцца кацельная – уласная распрацоўка. Працуе яна на нізкасортным цвёрдым палі-ве – пілавінні і дробнакускавых адходах драўніны. Як удакладняе гаспадар, гэтыя ўстаноўкі могуць пераўтварыць у градус нават пыл ад дрэваапрацоўкі.
Зараз пад агуркамі заняты ўсе тры цяпліцы гаспадаркі. Пройдзе зусім няшмат часу – і першая партыя духмяных, хрусткіх зелянцоў паступіць у продаж для насельніцтва. Гаспадары гарантуюць: іх прадукцыя па-ранейшаму будзе якаснай, экалагічна чыстай. Попыт на яе стабільна высокі. Так, за мінулы год «Канстанта арт» рэалізала каля 14 тон агуркоў. А яшчэ нямала зялёнай цыбулі, памідораў, перцу. Істотны факт: у агародніне з гэтай фермерскай гаспадаркі (паводле афіцыйных даведак раённага ЦГЭ) нітратаў было ў 10 разоў меней, чым патрабуюць санітарныя нормы, што дзейнічаюць у Беларусі.
Чарвяк стратэгічнага назначэння 
Другая частка цяплічнай гаспадаркі, на якой усё і грунтуецца, – каля цяпліц, на двары. Гэта – бурты з каліфарнійскімі чарвякамі, іх тут жыве мо цэлая тона! Побач – бурты з рознымі арганічнымі адходамі, іх ежа: салома, лісце дрэў, торф, адходы з агароду, перагніўшы гной і іншае.
Прыхільнікаў арганічнага земляробства на Клічаўшчыне зараз шмат. Садзейнічалі таму майстар-класы, што праводзіць Віктар Пятровіч, свята «Дзень чарвяка» на базе «Канстанта арт», ініцыятыва СШ №2 «Вермікантэйнер – у кожны дом», у выніку якой жыхарам Клічава на іх прысядзібныя ўчасткі было выдзелена амаль 160 вермікантэйнераў, і іншыя мерапрыемствы.
Вясна на двары. Сёння клопатамі аб будучым ураджаі жыве большая частка насельніцтва. А «Канстанта арт» прапануе нам набыць чысты біягумус, а таксама гатовы грунт для рознай расады. Прычым утрыманне біягумусу ў апошнім ледзь не ўдвая больш, чым у тым, што прапануецца ў гандлёвай сетцы.
Прыйдзе цяпло, фермерская гаспадарка будзе прадаваць і каліфарнійскіх чарвякоў.
Дарэчы, каб атрымаць біягумус з буртоў з вермікультурай чырвоных каліфарнійскіх чарвякоў, зямлю тут прасейваюць пры дапамозе «сепаратара». Сартавальная барабанная ўстаноўка з двайной сеткай з рэгуляваным электрапрывадам зманціравана рукамі маладых памочнікаў Віктара Пятровіча – дзяцей і пляменнікаў.
Новая эра вёскі Канстантоў 
Цяпер амаль кожная сядзіба паабапал адзінай вясковай вуліцы, што цягнецца больш за кіламетр, – будоўля! Адны грунтоўна ачышчаюцца ад зараснікаў і па-новаму агароджваюцца, у другіх – старыя хаты рамантуюцца пад дачы, прыбудовы да іх ставяцца новыя; трэція – набытыя пад жылы дом і зараз прыводзяцца ў парадак. Добраў- парадкаванне – паўсюль, узровень у кожнага гаспадара свой – хто пустазелле знішчае, а хто ландшафт-ны дызайн прымяняе. Занядбалыя ж дворышчы цяпер у Канстантове – адзінкавыя.
Памятаецца, калі пачынаў Арцем’еў тут сваю ініцыятыву, то і вуліцы расчышчаў ад зараснікаў кустоўя, а голле ды рэшткі разбураных безгаспадарчых пабудоў ішлі на паліва для яго кацельнай. А колькі суботнікаў у Канстантове, каля вясковай сажалкі правялі фермер і жыхары, валанцёры з Клічава! «Дзень чарвяка» збірае сюды вясною нямала гасцей, а да іх па традыцыі рыхтуюцца, сустракаюць парадкам і чысцінёй.
Адраджаецца прыгарадны Канстантоў, зноў пацягнуліся сюды людзі. Вось бы так ажывалі ўсе нашы вёсачкі! Неперспектыўныя яны, бо гэта мы ацураліся іх і сваіх каранёў. Знікнуць яны з твару зямлі або дачакаюцца свайго лепшага часу? Залежыць ад нас…
Віктар Пятровіч Арцем’еў упэўнены, што патрэбна не абмяркоў-ваць праблемы, а працаваць над паляпшэннем узроўню свайго жыцця і рэгіёну ў цэлым. Талакой можна зрабіць вялікія справы.
Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Акции

Госэнергогазнадзор объявляет о начале акции «Безопасность — это…»

14 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Только вперед. Другого пути нет». Александр Лукашенко поручил не упустить в Беларуси отрасль легкой промышленности

14 октября 2025
Читать новость
Актуально

Как перейти на электронную жировку рассказали в Кличевской группе по расчётно-паспортному обслуживанию

14 октября 2025
Читать новость
Актуально

Зарплату мужа может получать жена. Когда это возможно? На вопрос ответила судья Кличевского района Лариса Корзо

14 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Земля нас угощает хлебом на столе: Кличевщина отпраздновала районные Дожинки

14 октября 2025
Читать новость
Земляки

Кличевляне — мастера благоустройства

14 октября 2025
Читать новость