Клічаўшчына – край лясоў

Клічаўшчына – край лясоў

Мілажань, Новы Востраў, а/г. Стары Востраў. 10 гектараў маладога лесу пасаджана ў сёлетнім сакавіку ў Віркаўскім лясніцтве ў наваколлі гэтых населеных пунктаў. Паводле патрабаванняў Лясного кодэкса, новыя лясы – змешаныя, з сасны і бярозы. Крыху пазней на больш урадлівых глебах будуць пасаджаны яшчэ дуб і елка.
Паслугі па лесааднаўленні аказваюць індывідуальныя прадпрымальнікі з нашага раёна і г. Барысава, якія на тэрыторыі лясніцтва вядуць лесанарыхтоўку.

Прыемнае для сябе і ўсіх

А/г. КоЎбча. Сабе і людзям на задавальненне робіць добраўпарадкаванне грамадскага вадаёма жыхар Коўбчы Міхаіл Сяргеевіч Калеснік. Наводзячы парадак на сваёй сядзібе, ён узяў «пад патранат» і азярцо, што знаходзіцца побач з яго домам. Яшчэ ў мінулым годзе па яго просьбе падчысціць вадаём, пашырыць і паглыбіць яго дапамагла тэхніка адной клічаўскай арганізацыі, аб’ект якой быў побач. Затым Міхаіл Сяргеевіч высек усе зараснікі наўкол, навёў чысціню, парадак. А яшчэ зарыбіў возера карасямі, плоткамі, шчукамі і іншай рыбай, якую сам дзесьці і налавіў. Цяпер у мясцовай дзятвы ёсць месца цікавага адпачынку – рыбнай лоўлі.

Званне – пацвердзім!

А/г. Арэхаўка. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Жытніца» Арэхаўскага СДК у гэтыя дні рыхтуецца да важнай і адказнай па дзеі – пацвярджэння ганаровага звання. Паводле галіновых дакументаў, такая працэдура павінна праходзіць раз у 5 гадоў. Прымаць творчы «экзамен» працягласцю ў цэлую гадзіну будзе рэспубліканская камісія. Плануецца, што мерапрыемства пройдзе 17 красавіка ў раённым Доме культуры.
Зараз калектыў рыхтуе новую праграму «Гарэзлівы млын», у якой амаль палова – новыя творы, астатняе – лепшае з рэпертуару ў новай інтэрпрэтацыі.
У праграме «Жытніцы» прымуць удзел і выпускнікі дзіцячых школ мас тацтваў раёна.

Наводзіў парадак – зрабіў пажар

А/г. Нясята. Вясна на двары. Кожны гаспадар прыводзіць у парадак сваю сядзібу. Вось і жыхар Нясяты вырашыў знішчыць сухую расліннасць на сваім участку простым метадам – палам. Атрымалася зусім не так, як запланаваў. Вогненная стыхія разбушавалася так, што пашкоджана і агароджа суседа. Бяспечнасць чалавека прывяла да пажару, зараз ідзе праверка па факту.
З пачатку сезона ў раёне адбылося 12 узгаранняў сухой расліннасці, з іх 3 – за мінулыя выхадныя дні.

Ніна ІЗОХ

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

“Что случилось на границе? Поляки чудят?” Александр Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

16 сентября 2025
Читать новость
Молодёжь

35 лет белорусской пионерии

16 сентября 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямую телефонную линию проведёт кличевский РЦСОН

16 сентября 2025
Читать новость
Официально

Начальник управления внутренних дел Могилёвского облисполкома проведёт приём граждан в Кличеве

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Маршрутка “Кличев-Бобруйск” быть или не быть?

16 сентября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Спорт снова объединил кличевлян

16 сентября 2025
Читать новость