Асаблівасці вясковага гандлю

Асаблівасці вясковага гандлю

Магазін у аграгарадку Коўбча належыць раённаму спажывецкаму таварыству і працуе ў адпаведнасці з графікам. Ажыятажу няма, у асноўным насельніцтва наведваецца сюды, каб папоўніць прыпасы, набыць свежыя прадукты. 
У памяшканні чыста і ўтульна, тавару шмат і ўвесь ён раскладзены па групах. Круглы год – свежая садавіна і гародніна, фрукты, некалькі найменняў хлебабулачных вырабаў, мноства мясных, кандытарскіх, рыбных прысмакаў.
Ёсць секцыя прамысловых тавараў. Дарэчы, габарытныя тавары, як, напрыклад, тэлевізар, халадзільнік, гіпсакартон і таму падобнае, вяскоўцы набываюць па папярэдняй заяўцы з дастаўкай дадому.
– Наша Юля Васільеўна вельмі сціплы і ўраўнаважаны чалавек. Прыемна зайсці ў магазін, яна заўсёды ветлівая і ўважлівая, – нахвальвае прадаўца 83-гадовая Софія Васільеўна Дубіна.
І ёй можна давяраць. Тым больш што толькі добрыя водгукі пачула і ад іншых вяскоўцаў. А гэта красамоўна сведчыць, што Юлія Васільеўна Белая на сваім месцы і працу сваю любіць. Дарэчы, кожны дзень ездзіць сюды з вёскі Каменны Барок, што на Бярэзіншчыне. Пэўны час яна адна працавала ў магазіне, а днямі на падмогу ёй выйшла Крысціна Кудлоўская. Цяпер мясцовыя кааператары працуюць без перапынку на выхадны.
Мінуў той час, калі магазін у аграгарадку быў адзінай гандлёвай кропкай. Сёння канкурэнцыю кааператарам складае магазін індывідуальнага прадпрымальніка Марыны Аляксееўны Несцяровіч. Былая выхавацельніца пасля аптымізацыі дзіцячага садка знайшла справу па душы і не прагадала. Гандлёвая кропка для яе не проста бізнес, а жыццёва важны сацыяльны фактар. Затое канкурэнты імкнуцца выкарыстоўваць новыя фарматы, асартымент фарміруюць у адпаведнасці з попытам і магчымасцямі пакупнікоў.
Аліна СУДНІК. 
Фота аўтара.

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем