У раёне

У раёне

Ветэранам працы – клопат і ўвагу
6 кастрычніка завяршылася 1-ая абласная дэкада «Залаты ўзрост», прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей. Мноства мерапрыемстваў прайшло і на Клічаўшчыне, пад час якіх ветэраны працы былі сагрэты клопатам і ўвагай.

Як заўсёды, не ў баку ад важнай справы і калектыў Клічаўскага лясгаса. Як паведаміла Святлана ЧАРЭЙЧЫК, намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце, да свята кожнаму з 103-х ветэранаў працы прадпрыемства выдзеліла даволі значную аднаразовую матэрыяльную дапамогу і салодкі падарунак – па 1,4 кг мёду з уласнай пасекі. А яшчэ ў гэтыя дні ідэолаг і старшыня прафсаюзнага камітэта наведалі колішнюю станочніцу лясгаса Соф’ю Рыгораўну СЯЎБО. Такая ўвага вельмі прыемная!

Фотачэлендж «Эпоха камсамола»
Камсамолу – 105 гадоў! Галоўнае свята восені будзем адзначаць 29 кастрычніка. У гонар яго цэнтральны камітэт ГА «БРСМ» запусціў фотачэлендж «Эпоха камсамола».

Юлія КОМАР, першы сакратар РК ГА «БРСМ»:
– Запрашаем да ўдзелу ў фотачэленджы ўсіх жадаючых. Дасылайце свае архіўныя камсамольскія фотаздымкі на электронны адрас: klc.rk@inbox.ru, дзяліцеся гісторыяй гэтых здымкаў (укажыце імя і прозвішча, год фота, мерапрыемства). Здымкі клічаўскіх камсамольцаў розных гадоў ужо можна паглядзець на старонцы «Молодёжь Могилёвщины» у Інстаграм і Тэлеграм.

Разумнікі фінансавай адукаванасці
Стартавала штогадовая рэспубліканская алімпіяда па фінансавай адукаванасці. Яе першы (школьны этап) прайшоў не так даўно, 28 верасня. У ім прынялі ўдзел 40 старшакласнікаў з усіх школ раёна.

Тыя з іх, хто набраў самую вялікую колькасць балаў з 100 магчымых, прымуць удзел у раённым этапе алімпіяды, якая пройдзе ў Клічаве 20 кастрычніка, дарэчы, як і ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці.

А пасля трое пераможцаў гэтага этапа будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе алімпіяды, які адбудзецца 17 лістапада 2023 года ў Магілёўскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Пажадаем нашым разумнікам і разумніцам поспеху!

На вечар адпачынку – у рэстаран!
Амаль кожную суботу ў рэстаране «Вольса» Клічаўскага раённага спажывецкага таварыства праходзяць вечары адпачынку. Арганізуюць іх прафесіяналы – работнікі раённага Дома культуры. Таму і наведвальнікаў па выхадных шмат. Свой талент моладзі ды і сталым людзям дораць акардэаніст Валерый ПАТАЧЫЦ, салісты Аляксей САЗАНАВЕЦ, Яўгенія ТРУШКО, Аліна ПАШКОЎСКАЯ і іншыя прадстаўнікі творчага калектыву РДК. А калі гучыць у зале жывы голас і жывы гук, ёсць добрая кампанія сяброў ды адметная кухня, то і адпачынак удаецца! Тым больш, што па суботах рэстаран «Вольса» працуе да 2 гадзін ночы.

Текст: Нина ИЗОХ.

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость