У раёне

У раёне

Кармамі разжыцца дазволіць касавіца
Аграрыі Клічаўшчыны працягваюць нарыхтоўку кармоў з траў першага ўкосу. На ўчора ў раё­не скошана 4914га траў або 75% да плана. Нарыхтавана 27 220 тон сенажу (26%), 960 тон сена (11%), 3233 тоны сіласу (2%).
У лідарах корманарыхтоўкі – УКСП «Саўгас «ДОБРАВОЛЕЦ», дзе ўжо завяршылі работы па ўборцы траў першага ўкосу і ўчора прыступілі да касавіцы шматгадовых траў другога ўкосу.
Добрымі тэмпамі ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Максімавічы-Агра», дзе скошана ўжо 94% шматгадовых траў першага ўкосу, нарыхтавана 53% сенажу і 8% сена да задання.
На фінішнай прамой касавіцы сёння і аграрыі УКСП «Саўгас «Вольса» (скошана 73% траў, нарыхтавана 52% сена, 23% сенажу, а яшчэ тут назапашваюць і зернесянаж) і ААТ «Бацэвічы-АГРА» (скошана 70% траў першага ўкосу, нарыхтавана 2% сена і 13% сенажу).
Сяльчане шчыруюць ад цямна да цямна, выкарыстоўваюць кожную хвіліну, каб удосталь назапасіць кармоў для грамадскага статка на зімоўку. Гэта і самы час для людзей зарабіць ладную капейку, умовы ж спаборніцтваў загадзя распрацаваны. Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах для ўдзельнікаў корманарыхтоўкі наладжана і гарачае харчаванне, якое дастаўляецца прама ў поле.

Прыгажосць і ўтульнасць – агульнымі намаганнямі
Лета. Самы час добраўпарадкавання. Натуральна, што куды ні зірні ў горадзе і сяле – ідзе будоўля, рамонт, скошваецца пустазелле, каля прадпрыемстваў і ўстаноў цвітуць кветкі, зроблена азеляненне. А як шчыруюць гаспадыні на сваіх кветніках, клумбах, рабатках, каб парадаваць сябе і іншых!
Хутка цудоўнымі кветкамі будзе расквечана і цэнтральная частка вуліцы Ленінскай у Клічаве. УКП «Жылкамгас» ужо закупіў і ўстанавіў тут 5 прыгожых металічных кованых кветачніц, кожная разлічана на пяць ёмістасцей. Цяпер ідзе працэдура закупак і саміх ёмістасцей, і пасадачнага матэрыялу. Засталося пачакаць яшчэ крышку. Без сумнення, гэта будуць адны з лепшых летніх фотазон у нашым горадзе.
Прыкладаў добраўпарадкавання шмат, а ствараецца прыгажосць і ўтульнасць агульнымі намаганнямі.

Па грошы – у лес! 
Клічаўскае раённае спажывецкае таварыства пачало сезон нарыхтовак дзікарослай прадукцыі. Сёння самы хадавы тавар – ягады чарніц і грыбы лісічкі. Па словах намесніка старшыні райста Васіля РАБЦЭВІЧА, лясныя дары ў насельніцтва закупліваюць нарыхтоўчая база на станцыі Нясята, у Клічаве – магазін «Мясная лаўка», сельскія магазіны, а таксама нарыхтоўшчыкі прадпрыемства. Дарэчы, чарніцы закупліваюцца без пераборкі, бо так лепш захоўваюцца. Для арганізацыі нарыхтовак усё прадугледжана: тары дастаткова, разлік за ягады і грыбы – адразу, на месцы.
Сезон нарыхтовак стартаваў. І ў гэтай справе, як і штогод, немалая канкурэнцыя. Акрамя Клічаўскага райста, закуп грыбоў і ягад ад насельніца раёна вядуць і нямала прадпрымальнікаў.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость