У раёне

У раёне

Каб было цёпла

У Клічаве працягваецца мадэрнізацыя цеплавых сетак. УКП «Жылкамгас» праводзіць планавую замену старых труб на папарэдне ізаляваныя – сучасныя ПІ-трубы. Сёлетняя задача – правесці гэтыя работы на 1193 метрах цепласетак раёна.
Як і штогод, мадэрнізацыю цеп­ласетак у летні перыяд праводзяць работнікі ўчастка «Цеплатэхніка». Як расказаў старшы майстар Сяргей МАЦЮШОНАК, у гэтыя дні яны завяршаюць свой першы сёлетні аб’ект – замену часткі цепласетак працягласцю 159 метраў у двухтрубным выкананні да будынкаў вучэбнага корпуса і практычных заняткаў дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Завершаны зварачна-мантажныя работы, правялі і гідраўлічныя выпрабаванні цепласеткі пробным ціскам, на чарзе – заладка стыкаў, што таксама няпростая справа. На гэтым тыдні работы на аб’екце плануюць завяршыць. У выніку ў выйгрышы будуць усе – прадпрыемства атрымае істотную эканомію рэсурсаў, а ў навучальнай установе стане цяплей, а значыць, – больш камфортна.

Надзейнасць і безаварыйнасць – перш за ўсё

Паветраныя лініі электраперадач умоўна называюць артэрыямі энергасістэмы, дзякуючы якім і забяспечваецца надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне электра­энергіяй спажыўцоў. Таму важна, каб знешнія фактары і анамаліі надвор’я аказвалі мінімальны ўплыў. У прыватнасці, дрэвы і кусты, што растуць у ахоўных зонах, могуць стаць прычынай пажараў і сур’ёзных пашкоджанняў высакавольтных ліній, а ўраганы і мяцеліцы часта прыводзяць да падзення дрэў, і як вынік, да пашкоджання ліній электраперадач.
Сярод прафілактычных мерапрыемстваў, якія павышаюць надзейнасць электразабеспячэння спажыўцоў, – расчыстка прасек пад паветранымі лініямі электраперадачы, вырубка небяспечных дрэў у іх зоне і прылягаючым лесе
З пачатку чэрвеня ў Клічаўскім раёне працуе служба ліній электраперадач філіяла «Бабруйскія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга». Па словах начальніка ўчастка Васіля ГАТОЎЧЫЦА, бабруйскія спецыялісты на сваёй спецтэхніцы вядуць расчыстку і пашырэнне прасек высакавольтных ліній 110кВ Кіраўск-Клічаў і 110кВ Клічаў-ТЭЦ-2 (Бабруйск). У Клічаўскім раёне яны расчысцяць 100 га прасекі гэтай лініі ад драўнінна-хмызняковай расліннасці
Такія мерапрыемствы спрыяюць зніжэнню рызыкі ўзгаранняў і аварый на электралініях.

Лета – самы час чытаць!

На мінулым тыдні ў гарадскім парку пачаў работу бібліялетнік «Летам чытаем – нуды не ведаем»
Работнікі аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача правялі для рабят агляд дзіцячых выданняў, расказалі аб дзіцячых пісьменніках і пісьменніках-казачніках. На прыродзе дзеці з задавальненнем разглядвалі маляўнічыя выданні, чыталі любімыя казкі, адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні
Напрацягу канікул бібліялетнік запрашае ўсіх дзяцей на свае мерапрыемствы, якія будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах (у другой палове дня) у гарадскім парку.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость