У раёне

У раёне

У летапіс Перамогі

Цэнтральная раённая бібліятэка ДУК «Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна» пачала работу над стварэннем відэароліка аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Клічаўшчыны. Бібліятэкары распрацоўваюць канцэпцыю будучага відэароліка, вядуць дадатковы збор краязнаўчых матэрыялаў. Гэта работа будзе прадстаўлена на абласны конкурс відэаролікаў «У летапіс Перамогі», які арганізуецца сёлета сярод пуб­лічных бібліятэк Магілёўшчыны і прысвечаны 80-годдзю вызвалення Магілёўскай вобласці ад нямецка-­фашысцкіх захопнікаў. Конкурс праводзіцца са студзеня па снежань 2024 года. Пасля падвядзення яго вынікаў, УК «Магілёўская абласная бібліятэка ім У.І. Леніна» створыць карпаратыўны мемарыяльны краязнаўчы інтэрнэт-праект «У летапіс Перамогі», у які ўвойдуць відэаролікі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў кожным раёне Магілёўскай вобласці. Гэтыя матэрыялы для карыстальнікаў і чытачоў будуць даступныя праз сайты ўсіх бібліятэчных сетак вобласці.

Выйсце – арэнднае жыллё

Жыллёвая праблема для кожнага чалавека адна з галоўных. Адно з выйсцяў яе вырашэння – арэнднае жыллё. Як расказала намеснік начальніка аддзела жыллёва-­камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Марына ПІРОЖНІК, за 2023 год у раёне на ўмовах арэнды грама­дзянам прадастаўлена 19 жылых памяшканняў, з іх 9 – у новаўведзеных дамах, 10 – з фонду другаснага жылля (вызваленага ад былых жыльцоў).
Асаблівая ўвага – забеспячэнню жыллём маладых спецыялістаў. За мінулы год ім у першачарговым парадку на час працоўных адносінаў прадастаўлена 7 арэндных жылых памяшканняў. Такім чынам летась жыллё атрымалі 4 маладыя спецыялісты сферы аховы здароўя і 3 – работнікі культуры.
Нягледзячы на тое, што і будаўніцтва жылля вядзецца, і вызваляюцца кватэры з другаснага жыллёвага фонду, арэнднае жыллё ў Клічаве застаецца ў насельніцтва запатрабаваным.

Каб душа спявала

Добры канцэрт – заўсёды цудоўны падарунак для людзей усіх узростаў. Вось і 20 студзеня ў Арэхаўскім сельскім Доме культуры мясцовыя жыхары з задавальненнем паглядзелі канцэртную праграму «У святле каляднай зоркі». Цудоўную музыку і песні, жар душы падарылі гледачам Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Жытніца» Арэхаўскага СДК, вакальны ансамбль «До рассвета» раённага Дома культуры і навучэнцы Арэхаўскага філіяла ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Клічава». Гледачы горача віталі кожнага асобнага выканаўцу і творчыя калектывы. Атрымалася сапраўднае свята, яркае і добрае, уражанняў ад якога хопіць надоўга.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Наши новости

Кличевлянин среди лучших сотрудников кадровых подразделений милиции Могилёвщины

5 июня 2026
Читать новость
Праздники

5 июня — день охраны окружающей среды

5 июня 2026
Читать новость
Официально

Выездной приём граждан проведёт судья Кличевского района

5 июня 2026
Читать новость
Официально

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 6 июня

5 июня 2026
Читать новость
Наши новости

60 лет мелиорации: рассказываем о кличевлянах, занятых этим нелёгким делом

5 июня 2026
Читать новость
Безопасность

Абитуриентам приходят лжесообщения с результатами ЦЭ и ЦТ. Как определить настоящие?

4 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем