Пад знос або новае жыццё?

Пад знос або новае жыццё?

Многія жыхары Беларусі імкнуцца жыць у горадзе. Толькі доўгажыхары не хочуць пакідаць свае дамы, што, як і людзі, старэюць. Пасля смерці гаспадароў лядаштыя хаты пустуюць амаль у кожнай вёсцы, часта нават родныя не хочуць уступаць у гэту спадчыну. Каб такое жытло не стварала небяспеку пажараў і абрушэнняў, іх патрэбна зносіць. Гэта работа паўсямесна праводзіцца ў адпаведнасці з Указам №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканальванні работы з пустуючымі дамамі».
Сёння ў Беларусі ёсць магчымасць купіць у вёсцы за 1 базавую велічыню (40 рублёў) лядашты дом, падарыць яму новае жыццё, а самім вярнуцца да сваіх каранёў, стаць бліжэй да прыроды, а можа і кардынальна вырашыць жыллёвую праблему. Усе такія звесткі па Беларусі акумуляваны ў Адзіным рэестры пустуючых дамоў, які органы мясцовай улады сістэматычна папаўняюць. Па стане на ўчора ў рэестры па Клічаўскім раёне ёсць інфармацыя ў адносінах 86 пустуючых дамоў.
Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Наталлі ГРАШЫЛАВАЙ, сёлета ў раёне ўжо прададзена насельніцтву за 1 базавую велічыню, знесена лядаштых, не прыгодных для жыцця, 29 дамоў (у Клічаве – 2 прададзена, 1–знесены).
Самы значны аб’ём работ па Указе №116 выкананы сёлета ў Доўгаўскім і Нясяцкім сельсаветах (знесена па 8 дамоў). Работы працягваюцца. Плануецца, што да канца года яшчэ 2 дамы будуць знесены на тэрыторыі Доўгаўскага сельсавета (выдзелена дадатковае фінансаванне).
1 дом за 1 базавую велічыню будзе прададзены грамадзянам на тэрыторыі Бацэвіцкага сельсавета.
Усе работы па зносе лядаштых пустуючых дамоў у раёне выконвае УКП «Жылкамгас».

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Актуально

Взрыв котла, как действовать? Тематические учения прошли в центральной городской котельной

31 октября 2025
Читать новость
Общество

Белорусы снова смогут пройти техосмотр за полцены — названы дата и адреса акции

31 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Программа развития до 2030 года и подготовка встречи с учеными. Лукашенко заслушал доклады Головченко и Караника

31 октября 2025
Читать новость
Здоровье

Прививка – это надёжно и безопасно

31 октября 2025
Читать новость
Актуально

В районе вырезают опасные деревья

31 октября 2025
Читать новость
Благоустройство

На контроле — чистая вода

31 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем