У раёне

У раёне

Лес. Моладзь. Будучае.
Штогод у Клічаўскі лясгас на першае месца працы прыхо­дзяць маладыя спецыялісты – выпускнікі профільных вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Вось і сёлета ў дружны калектыў прафесіяналаў лясной галіны ўліліся памочнік ляснічага Запольскага лясніцтва Станіслаў СЯМЁНАЎ, інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі аддзела лясной гаспадаркі Юлія БАРЛЮГОВА, майстар лесу Патоцкага лясніцтва Ангеліна САНЬКО.

З самых першых дзён працы моладзі ў лясгасе як у прафесійнай сферы, так і ў забеспячэнні ўсіх сацыяльных гарантый – падтрымка і самая пільная ўвага. Вось і нядаўна на базе Бабруйскага лясгаса прайшоў абласны семінар-нарада з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі па размеркаванні ў дзяржаўныя лесагаспадарчыя ўстановы вобласці ў 2023 годзе. Маладых спецыялістаў пазнаёмілі з работай Грыбавецкага лясніцтва, дрэваапрацоўчага цэха «Скачок», гандлёвай пляцоўкай «Лясны домік», арганізавалі і экскурсіі па знакавых мясцінах Магілёўшчыны. Пасля адбылася дыялогавая пляцоўка пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Магілёўскага ДЛГВА Сяргея МАКСІМОВІЧА.
Моладзь Клічаўскага лясгаса на сёлетнім семінары-нарадзе «Лес. Моладзь. Будучае» прадстаўляла Юлія Барлюгова.



Падарожнічаем. Пазнаём. Вывучаем.
Клічаўскія школьнікі любяць вандраваць. Толькі за першую палову лістапада ў экскурсійных паездках пабылі больш як 170 дзяцей. І гэта натуральна, бо каб ведаць і любіць сваю Радзіму, трэба пабываць у кожным яе куточку. А па-добраму здзівіць у нас сапраўды ёсць чым! Так, зборная група з школ раёна, а гэта 28 дзяцей, якія вучацца ў профільных аграрных класах, з мэтай прафесійнай арыентацыі наведалі Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж, і вядома ж, жамчужыну Магілёўшчыны – Жыліцкі палаца-паркавы комплекс, памятнік архітэктуры позняга класіцызму XVIII-XIX стагоддзяў.

Дзмітраўскія школьнікі пабывалі ў мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, музеі гісторыі горада Магілёва і яго выставычнай зале, у якой праходзяць тэматычныя, персанальныя юбілейныя выстаўкі мастакоў, выстаўкі па выніках пленэраў і г.д.

Незабыўныя ўражанні ад экскурсіі ў Клічаўскі краязнаўчы музей і палац Булгакаў у Жылічах атрымалі навучэнцы Максімавіцкай СШ.

У найцікавейшым падарожжы ў сталіцу Беларусі – горад Мінск і Нацыянальную бібліятэку пабывалі вучні СШ №2 г. Клічава.
Ведаць аб генацыдзе народа, успомніць усё, помніць кожнага – лічуць сваім доўгам педагогі і навучэнцы Бацэвіцкай сярэдняй школы. Не так даўно мясцовыя школьнікі наведалі гістарычныя і памятныя мясціны г. Бабруйска, а таксама адно з самых трагічных месцаў у гісторыі Мінска – мемарыяльны комплекс «Яма», прысвечаны ахвярам халакоста.
У мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле», мемарыяле «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» у вёсцы Боркі пабывалі дзеці з Нясяцкай СШ. Вось так, падарожнічаючы, дзеці пазнаюць Беларусь разам. Наперадзе – новыя вандроўкі і адкрыцці!


Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем