У раёне

У раёне

Як рыхтуемся да зімы?


Пытанні падрыхтоўкі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд абмеркаваны напрыканцы мінулага тыдня на пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Віктара Мікалаевіча РЭБКАЎЦА. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна і іншыя зацікаўленыя.


З асноўным дакладам «Аб гатоўнасці народна-гаспадарчага комплексу Клічаўскага раёна да асенне-зімовага перыяду 2023/2024 года» выступіў намеснік старшыні райвыканкама Канстанцін Мікалаевіч ЧАРНЫХ. Па выніках пасяджэння прынята рашэнне райвыканкама, у якім пастаўлены задачы перад кожнай раённай службай і арганізацыямі па падрыхтоўцы да работы ў зімовых умовах. У прыватнасці, да 1 кастрычніка Клічаўскаму УКП «Жылкамгас» патрэбна мець запас драўлянага паліва пад поўную патрэбу на ацяпляльны сезон. Да гэтага тэрміну павінны быць гатовы і ўсе яго цепласеткі. Перад дарожнымі службамі раёна і УКП «Жылкамгас» пастаўлена задача да 1 лістапада нарыхтаваць 70% пясчана-салянай сумесі для пасыпкі ў галалёд дарог і вуліц. А ўся дарожная тэхніка для ўборкі снегу павінна быць адрамантавана яшчэ да 15 кастрычніка.

Увагу – ветэранам працы


З 25 верасня па 6 кастрычніка пройдзе 1-ая абласная дэкада «Залаты ўзрост», прысвечаная Міжнароднаму Дню пажылых людзей, які традыцыйна адзначаецца 1 кастрычніка. Мноства мерапрыемстваў з удзелам Саветаў пажылых грамадзян, работнікаў сацыяльнай абароны, прадстаўнікоў улады, дэпутатаў, ветэранскай арганізацыі пройдзе і на Клічаўшчыне.


«Галоўная наша задача – удзяліць ўвагу пажылым людзям, дапамагчы ім і падарыць цеплыню, – расказвае адказны сакратар арганізацыі Зоя САМЕЦ. – Клічаўская ветэранская арганізацыя ўжо рыхтуе шэраг мерапрыемстаў, якія пройдут у рамках гэтай дэкады. Так, у кожным працоўным калектыве раёна ўшануюць ветэранаў працы ў рамках традыцыйнай акцыі «Ветэран жыве побач». Мы, у сваю чаргу наведаем адзі­нокіх састарэлых, дапаможам ім з набыццём паліва або ў іншых бытавых пытаннях. Плануем для ветэранаў турыстычную паездку на Слаўгарадчыну. Ансамбль ветэранаў «Крыніца» рыхтуе святочны канцэрт для жыхароў Дома ветэранаў. Таксама прымем удзел у рэспубліканскім марафоне па скандзінаўскай ха­дзьбе і г.д.

Шчодрая восень


Сёння ў раённага спажывецкага таварыства «хіт» нарыхтовак – бульба. Яна сёлета ўрадзіла на славу ў большасці гаспадароў раёна. Толькі ў верасні прадпрыемства плануе закупіць у насельніцтва 33 тоны клубняў, з іх ужо 9,6 тоны нарыхтававана.

Як паведаміла эканамічная служба райста, нарыхтоўка гародніны і садавіны на міжсезонне будзе праведзена пазней, да 1 лістапада. А пакуль у насельніцтва закуплена 10 тон гародніны: цыбуля, капуста, морква, сталовыя буракі, таматы, часнок і іншая гародніна для бягучай рэалізацыі праз гандлёвую сетку. Будзем з натуральнымі вітамінамі!

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

День энергетика

Чтобы в домах всегда был свет

22 декабря 2024
Читать новость
Поздравление

Уважаемые работники и ветераны энергетической службы района!

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оставь свой след в истории

20 декабря 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии

20 декабря 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В руках молодёжи – будущее науки

20 декабря 2024
Читать новость