У раёне

У раёне

У Клічаве будуць перапрацоўваць рыбу

Яшчэ да канца гэтага года ў Клічаве плануецца адкрыццё новага прадпрыемства ААТ «НордРывер» па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў. Як расказаў яго галоўны інжынер Уладзімір РУДКОЎСКІ, ужо праведзены вялікі комплекс работ па арганізацыі вытворчасці на базе колішняга маслазавода. Зараз працэс на стадыі атрымання заключэнняў ад розных рэспубліканскіх службаў аб адпаведнасці выканання ў ААТ «НордРывер» супрацьпажарных, санітарных нормаў, тэхнічных рэгламентаў на харчовую прадукцыю. Пасля ўключэння прадпрыемства ў Рэспубліканскі рэестар вытворцаў, прадпрыемства пачне сваю дзейнасць.

На першым этапе на новым прадпрыемстве будзе адкрыта 10 новых працоўных месцаў, пасля выхаду на праектную магутнасць – удвая больш.

На кірмаш – у сталіцу!

Клічаўскае раённае спажывецкае таварыства, як і штогод, па выхадных працуе ў Мінску на сельскагаспадарчых кірмашах, якія пачалі тут работу з 23 верасня.

Так, 23-24 верасня, клічаўскія кааператары гандлявалі на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту, у мінулыя выхадныя – на «Чыжоўка-Арэна». Як і заўсёды, добрым попытам у мінчан карыстаюцца паўфабрыкаты з ялавічыны вытворчага аддзела райста – выразка, катлетнае мяса, каўбаскі, фаршы і г.д. Да спадобы пакупнікам і клічаўскія журавіны, мёд.

Плануецца, што Клічаўскае райста будзе ўдзельнічаць у сталічных сельскагаспадарчых кірмашах кожныя выхадныя, аж да 26 лістапада.

Бульба ўрадзіла!

УКСП «саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ» – штогод у лідарах бульбаводчай галіны Магілёўшчыны. Вось і зараз на яго бульбяных палетках кіпіць праца. Сёлета ў гаспадарцы пасаджана 300 га бульбы. Па стане на раніцу 2 кастрычніка яна ўбрана з 259 га або 86% усёй плошчы. Ураджай выдатны! Накапана ўжо крыху больш як 12 тысяч тон бульбы, сярэдняя ўраджайнасць – 464 цэнтнеры з гектара!

Сёлета ў сельгаспрадпрыемстве зроб­лена стаўка на нямецкі сярэднеранні сорт бульбы сталовага прызначэння «Каралева Анна», якая займае амаль усю плошчу бульбяных пасеваў.

На насенных участках вырашчана і бульба сярэднеранніх сартоў сталовага прызначэння «Гала» і «Рэд Ледзі», таксама нямецкай селекцыі. У будучым годзе яны зоймуць значна большыя пасяўныя плошчы.

Атрыманы ўраджай адразу прахо­дзіць сарціроўку, закладваеццца на захоўванне ва ўласнае сховішча для агародніны, якое разлічана на 15 тысяч тон.

Плануецца, што практычна ўвесь атрыманы сёлетні ўраджай «другога хлеба» будзе экспартаваны.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Сегодня последний день подачи документов в вузы на бюджет

17 июля 2025
Читать новость
Наши новости

Своими руками украшают свой край кличевляне

16 июля 2025
Читать новость
Культура

Жители и гости агрогородка Бацевичи отпраздновали праздник деревни

16 июля 2025
Читать новость
Официально

С сегодняшнего дня белорусы могут участвовать в выборах в России

16 июля 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Поступить без экзаменов станет сложнее: в технопарке пересмотрели условия для абитуриентов

16 июля 2025
Читать новость
Дорожная служба

Внимание! Ограничение дорожного движения!

15 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем