У раёне

У раёне

Нязгаснае святло бацькоўскай любові

З 14 па 21 кастрычніка ў раёне, як і па ўсёй Беларусі, праходзіць Ты­дзень бацькоўскай любові. У рамках яго арганізуецца мноства мерапрыемстваў, прысвечаных мацярынству і дзяцінству, адказнаму бацькоўству, умацаванню інстытута сям’і. У прыватнасці, краязнаўчы музей прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі «У музей усёй сям’ёй». У гэтыя дні тут прадугледжана скідка на ўваходны білет на экскурсію ў памеры 40% на кожны білет для сям’і. А шматдзетныя сем’і могуць наведаць музей бясплатна.

Шырока адзначаецца Тыдзень бацькоўскай любові і ва ўстановах адукацыі раёна. Так, 18 кастрычніка ва ўсіх школах Беларусі пройдзе адзіны ўрок «Цяпло бацькоўскай душы». Да Дня маці і Дня бацькі ў школах і дзіцячых садках аформлены інфармацыйныя стэнды, крэатыўныя фотазоны, праходзяць рэспубліканскія конкурсы малюнкаў па шэрагу тэматычных рубрык «Гісторыя маёй сям’і», «Мая сям’я – самая лепшая», а таксама інтарактыўныя спартыўныя гульні, конкурсы і шмат іншага.

Падрабязнасці – на інтэрнэт рэсурсах «Сцяга Саветаў».

Дарожнікі рыхтуюцца да зімы

На Клічаўшчыне ідзе работа па пад­рыхтоўцы аўтамабільных дарог да зімы. У ведамстве ЛДД-724 ДЭУ-72 РУП «Магілёўаблдарбуд» знаходзяцца 90 кіламетраў дарог рэспубліканскага значэння, якія размешчаны ў трох раёнах: Клічаўскім і мяжуючых з ім Кіраўскім і Быхаўскім. Гэта дарогі Р-79 Клічаў-Чачэвічы і Р-62 Чашнікі- Бобр-Баб­руйск. З іх у нашым раёне праходзіць каля 75-ці кіламетраў. Прымаюцца ўсе захады, каб на гэтых аўтатрасах былі створаны бяспечныя ўмовы для руху транспарта, у тым ліку і ў зімовы час.

Як расказаў намеснік дырэктара УКП «Жылкамгас» Аляксандр КАВАЛЁНАК, клопат прадпрыемства – належны стан утрымання 290 вуліц, агульнай працягласцю больш як 211 кіламетраў, а гэта ўсе вуліцы Клічава і не транзітныя вуліцы сельскіх населеных пунктаў раёна. За сёлетні летні перыяд прадпрыемства правяло рамонт 9885-ці квадратных метраў дарожнага пакрыцця, у тым ліку асфальтабетоннага і гравійнага. На зімовы перыяд жылкамгасу неабходна назапасіць 500 тон пясчана-салянай сумесі для пасыпкі вуліц і дваровых тэрыторый шматпавярховак. У наяўнасці ўжо 80% сумесі ад неабходнага. Ёсць у прадпрыемстве і 19 адзінак снегаўборачнай тэхнікі.

Дарогі мясцовага значэння, а гэта амаль 523 кіламетры дарог з асфальтабетонным, гравійным пакрыццём, а таксама грунтовыя, абслугоўвае ДРБУ №126 філіял КУП «Магілёўаблдарбуд». Як расказаў яго начальнік Аляксей МАЛІК, на сёлетні зімовы перыяд прадпрыемству неабходна нарыхтаваць 3800 тон пясчана-салянай сумесі. Сёння пэўны запас яе ўжо створаны, работы па назапашанні працягваюцца. Пясок завозіцца з уласнага карьера «Біёрдскае», які прызначаны для здабычы гэтага карыснага выкапня. Соль жа пастаўляецца з прадпрыемства ААТ «Беларускалій». Для захоўвання супраць­галалёднага матэрыялу прадпрыемства мае дзве стацыянарныя пляцоўкі «Маркаўшчына» і АБЗ «Турэц» (побач з асфальтабетонным заводам).

Практычна гатова да работы ў зімовых умовах і спецтэхніка. Ёсць 2 аўтагрэйдары, два МТЗ з прычапнымі грэйдарамі, 3 аўтамабілі МАЗ з адваламі для хуткаснай ачысткі пакрыцця ад снегу, пасыпачная тэхніка – аўтамабілі КАМАЗ і МАЗ – пяскараскідвальнікі, якія маюць і навясныя адвалы, таму могуць і чысціць дарогу ад снегу.

Зараз жа вядзём ямачны рамонт, прафіліраванне дарог і абнаўленне дарожных знакаў, – сказаў Аляксей Сяргеевіч.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Президент

Лукашенко дал интервью американскому блогеру, представителю новых медиа Марио Науфалу

28 февраля 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия

28 февраля 2025
Читать новость
Информация МВД

Поступайте в академию МВД

28 февраля 2025
Читать новость
Общество

Нарушения Правил ведения охотничьего хозяйства и охоты

28 февраля 2025
Читать новость
Общество

Оздоровление детей по новым правилам

28 февраля 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Гнутые линии венской мебели

28 февраля 2025
Читать новость