«Ніякага дыктату»: эксперт — пра магчымасць аднаўлення амерыканцамі дзейснага дыялогу з Масквой па шырокім спектры пытанняў

«Ніякага дыктату»: эксперт — пра магчымасць аднаўлення амерыканцамі дзейснага дыялогу з Масквой па шырокім спектры  пытанняў

Такое меркаванне карэспандэнту zviazda.by выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка.

Тэма ўрэгулявання расійска-ўкраінскага крызісу была цэнтральнай для сусветных медыя апошнім часам: саміт лідараў Расіі і ЗША на Алясцы, сустрэча апошняга з Зяленскім у Белым доме, званок Трампа нашаму Прэзідэнту, інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі кітайскай Медыякарпарацыі і наступная адкрытая гутарка на актуальныя тэмы геапалітыкі з беларускімі журналістамі. Чаму фокус увагі экспертнай супольнасці сканцэнтраваны на гэтым, распавёў суразмоўца.

— Для нас, простых беларусаў, сёння важна ўстанаўленне трывалага міру ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, спыненне грамадзянскай вайны ў брацкай Украіне, аднаўленне ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з нашымі заходнімі суседзямі, зніжэнне палітычнай напружанасці аж да яе «абнулення» ў цэлым, — падкрэсліў ён.

Парламентарый нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі неаднаразова выказваў сваю перакананасць у неабходнасці выключна мірнага вырашэння палітычнага крызісу ва Украіне:

— У тэлефоннай размове з прэзідэнтам Дональдам Трампам ён адзначыў беспаспяховасць любых спробаў ЗША націснуць на Расію і прымусіць яе дзейнічаць на шкоду ўласным нацыянальным інтарэсам. 

Алег Дзячэнка канкрэтызаваў: гэта тычыцца выкарыстання інструментаў варожасці і ультыматумаў, дыскрымінацыйных мер у гандлі і фінансавай сферы, палітычных санкцый, уведзеных у парушэнне нормаў міжнароднага права. 

— Так рабіць нельга, — перакананы ён. — Ніякага дыктату і толькі павага да вялікай ядзернай дзяржавы дапаможа аднавіць амерыканцам дзейсны дыялог з Масквой па шырокім спектры пытанняў — ад эканамічнага супрацоўніцтва да спынення ваеннай эскалацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Такая разумная рэкамендацыя Прэзідэнта Беларусі «новаму-старому» кіраўніку Вашынгтонскай адміністрацыі

На ягоную думку, украінскі крызіс — гэта следства геапалітычнай пасткі, у якую трапіла кіеўская ўлада ў гады кіравання дэмакратаў у ЗША і лібералаў у ЕС:

— Фактычна пры іх у амерыканскіх і еўрапейскіх палітычных і дзелавых колах распаўсюдзілася аксіёма, якая не патрабуе доказаў аб тым, што Расія больш не здольная абараняць свае геапалітычныя і геаэканамічныя інтарэсы, ператварылася ў «бензакалонку» і крок за крокам будзе саступаць пазіцыі на сусветнай арэне краінам «калектыўнага Захаду». 

Алег Дзячэнка канстатаваў, што такая тактыка была паспяхова апрабавана больш за чвэрць стагоддзя таму назад, калі пад ціскам Вашынгтона і Бруселя былі перагледжаны галоўныя вынікі Другой сусветнай вайны, знішчана сістэма еўрапейскай бяспекі і пачалося беспардоннае паглынанне агрэсіўным ваенным блокам НАТА краін былога сацыялістычнай садружнасці і рэспублік Балтыі. 

— У перспектыве заходнія палітыкі разглядалі магчымасць уцягвання ў арбіту свайго ўплыву Украіны і дзяржаў Паўднёвага Каўказа. Менавіта нахабнае прасоўванне НАТА ў напрамку межаў Расіі і інспіраваны кампрадорскай буржуазіяй дзяржаўны пераварот ва Украіне паслужылі трыгерам да пачатку найбуйнейшага ў найноўшай гісторыі Еўропы кантынентальнага ваеннага канфлікту, спыніць які, як паказвае гістарычная практыка, вельмі няпроста, — адзначыў ён.

Суразмоўца нагадаў, што Беларусь не з’яўляецца бокам канфлікту і заўсёды выступала за спыненне ўзброенага супрацьстаяння на тэрыторыі Украіны, прапаноўваючы яго ўдзельнікам за сталом перамоваў вырашыць усе спрэчныя пытанні:

— Гэта было і ў 2014, і ў 2015 і ў 2022 гадах. Ды і сёння застаецца ў сіле прапанова ўсім зацікаўленым палітычным сілам вярнуцца ў Мінск для аднаўлення дыскусіі, што называецца, «па сутнасці справы». Але па прычынах, цяпер добра вядомым, ваенна-палітычны авантурызм узяў у Кіеве верх над здаровым сэнсам і пры падбухторванні лідараў асобных заходнееўрапейскіх краін украінскія перагаворшчыкі катэгарычна адмовіліся ад правядзення перамоў з расіянамі на беларускай тэрыторыі, а затым ужо ў Турцыі не падпісалі і Стамбульскія пагадненні, якія давалі хоць нейкую надзею на мір. 

У выніку, нагадвае эксперт, рэальнае развіццё ваенных падзей і далейшы курс на супрацьстаянне з Расіяй прывялі Украіну да значных тэрытарыяльных страт, разбурэння эканамічнай і сацыяльнай інфраструктуры і, самае галоўнае, гібелі сотняў тысяч ваенных і грамадзянскіх асоб. 

— Факт застаецца фактам — вайна нанесла велізарныя страты эканомікам усіх уцягнутых у яе краін. Мільёны бежанцаў пазапаўнялі краіны «калектыўнага Захаду», узаемныя санкцыі і эканамічныя абмежаванні, гонка ўзбраенняў, палітычная турбулентнасць у Амерыцы і Еўропе — усё гэта і многае іншае з’яўляецца наступствам вайны на паўднёвым усходзе Украіны, — канстатуе намеснік старшыні профільнай камісіі Палаты прадстаўнікоў.

Разам з тым, развязка канфлікту магчымая пры садзейнічанні «моцных гэтага свету». У 2025 годзе ў верхнія эшалоны палітычнай улады ЗША прыйшлі людзі, якія значна больш цвяроза ацэньваюць становішча спраў у галіне міжнародных адносін. 

— У палітычных колах, дзе дамінуюць рэспубліканцы або іх прыхільнікі, атрымалі распаўсюджванне настрою здаровага прагматызму, у тым ліку і ў пытаннях мірнага ўрэгулявання расійска-ўкраінскага ўзброенага канфлікту. Гэта добра разумеюць непрадузятыя амерыканскія і еўрапейскія палітычныя эксперты і аналітыкі, — звяртае ўвагу суразмоўца. — Ацэньваючы сітуацыю ва Усходняй Еўропе, прэзідэнт Злучаных Штатаў у сваіх публічных выступах пастаянна падкрэслівае, што яго відавочна не задавальняе далейшы працяг вайны, і ён мае намер садзейнічаць усталяванню перамір’я паміж Украінай і Расіяй з наступным заключэннем мірнай дамовы на кампрамісных для абедзвюх краін умовах. Зразумела, што Трамп уяўляе сябе вялікім архітэктарам мірных здзелак і ў яго сапраўды маецца пэўны вопыт у такіх справах. 

Парламентарый нагадаў, у актыве рэспубліканца — нядаўняя паспяховая медыяцыя ў канфлікце паміж Азербайджанам і Арменіяй на Паўднёвым Каўказе, а яшчэ раней — паміж Індыяй і Пакістанам у Кашміры, паміж Ізраілем і арабскімі дзяржавамі на Блізкім Усходзе. 

— Аднак амерыканскаму прэзідэнту з яго «больш гнуткай» знешняй палітыкай у дачыненні да Расіі супрацьстаяць апаненты з ліку лонданскіх і брусэльскіх палітыкаў. Апошнія па-ранейшаму мараць зрабіць з рэшткаў Украіны натаўскі ваенны кулак, накіраваны ў бок Саюзнай дзяржавы. Што з гэтага атрымаецца, пакажа час. У Трампа застаецца ўсяго тры гады для ўвасаблення ў жыццё палітычных задум. Ці паспее? — задаецца пытаннем эксперт. 

На яго думку, нельга цалкам давяраць палітыкам «калектыўнага Захаду», якія заўсёды абаранялі ўласныя вузкакарыслівыя інтарэсы і грэбавалі лёсамі іншых краін і народаў. 

— Таму пераканаць нашых людзей у шчырасці сваіх намераў яны змогуць толькі ў выпадку рэальнага аднаўлення ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва з нашай краінай і прыняцця мер па юрыдычнай змене дыскрымінацыйнага гандлёва — палітычнага курсу ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў, авіяперавозчыкаў, палітычных, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, — сказаў на заканчэнне парламентарый.

Последние новости

Актуально

День белорусской письменности пройдет в Лиде

25 августа 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Ребенок идет в первый класс: как подготовиться к школе, рассказали в Минобразования

25 августа 2025
Читать новость
Общество

С сентября в Кличевском районе стартует призыв на военную службу. Что важно знать?

25 августа 2025
Читать новость
Депутат – радиус действия

«Ніякага дыктату»: эксперт — пра магчымасць аднаўлення амерыканцамі дзейснага дыялогу з Масквой па шырокім спектры пытанняў

25 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Выпускница Кличевской школы рассказывает о своём поступлении

22 августа 2025
Читать новость
Ветераны

Кличевские ветераны посещают Музей Славы Могилёвщины

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем