Як у Заполлі вясну гукалі

Як у Заполлі вясну гукалі

22 сакавіка па народным календары беларусы адзначаюць Саракі – адно з самых шанаваных святаў, якое сімвалізуе вяртанне птушак і канчатковы прыход вясны.


Разам з філіялам Запольскі сельскі Дом культуры творчыя работнікі філіялаў Каўбчанскі сельскі клуб і раённы Дом культуры зла­дзілі сапраўднае «Гуканне вясны» для жыхароў аграгарадка Заполле. Такія мерапрыемствы надзвычай важныя для захавання нашай багатай культурнай спадчыны і перадачы яе маладому пакаленню. Разам з дарослымі дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў традыцыйных танцах і народных гульнях, такіх як «Гара», «Калечына-малечына», «Птушкі ў домік» і іншых. Гэтыя гульні не проста забава, але і жывая сувязь з нашымі каранямі, з мудрасцю і традыцыямі нашых продкаў. Удзельнікі гукалі вясну, ігралі на традыцыйных інструментах – свісцёлках і акарынах, упрыгожвалі дрэва каляровымі стужкамі, вадзілі карагоды. Для моладзі гэта цудоўная магчымасць не толькі пазнаёміцца з народнымі звычаямі, але і адчуць сябе часткай беларускай культуры, дакрануцца да яе душы. І, вядома, галоўным сімвалам свята былі духмяныя печаныя жаўрукі і традыцыйны пірог. Гэтыя смачныя атрыбуты свята не толькі радуюць, але і нагадваюць пра важнасць захавання кулінарных традыцый, якія таксама з’яўляюцца часткай нашай нематэрыяльнай спадчыны.


Такія святы, як Саракі, дапамагаюць маладому пакаленню не губляць сувязь з мінулым, ганарыцца сваімі традыцыямі і несці іх у будучыню. Захаванне народных традыцый – гэта залог моцнай і самабытнай беларускай нацыі.

Жана АЧЫНОВІЧ, загадчык пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва РДК.

Последние новости

Наши новости

Дорогие друзья, уже завтра редакция Кличевской районной газеты «Сцяг Саветаў» отметит большой юбилей – 95-летие со дня первого выпуска газеты.

27 ноября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Наши читатели о районной газете «Сцяг Саветаў»

27 ноября 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия

27 ноября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Одно окно

27 ноября 2026
Читать новость
Наши новости

Прыйшла пара для ўспамінаў

27 ноября 2026
Читать новость
БЕЛТА

Александр Лукашенко принял решение о продлении на 2027 год безвиза в отношении граждан 38 стран

27 ноября 2026
Читать новость