Сплаў вопыту і маладосці

Сплаў вопыту і маладосці

У кожным структурным падраздзяленні сферы культуры раёна ёсць людзі, для якіх прафесія – прызванне праз жыццё.

Так і ў Лідзіі АЧЫНОВІЧ, старшага навуковага супрацоўніка Клічаўскага краязнаўчага музея.
Музейшчык – для яе і праца, і захапленне адначасова. Любімай справе аддадзена больш за 30 гадоў жыцця і зараз у раёне знойдзецца не так шмат людзей, якія б ведалі гісторыю края больш дасканала, у падзеях і асобах. Свае глыбокія веды і вопыт Лідзія Лук’янаўна перадае калегам – новай змене музейшчыкаў, і сама таксама крочыць у нагу з часам.


«Сёння Клічаўскі краязнаўчы музей – не толькі звыклы «храм мастацтва», – заўважае Лідзія Ачыновіч.– Ён з’яўляецца месцам для адкрыццяў і інавацый, дзе наведвальнікі пазнаюць штосьці новае, захапляюцца мастацтвам, гісторыяй краю, натхняюцца. Тут не збор пыльных эспанатаў і цішыня, як мяркуюць абывацелі, а бурліць жыццё. Асобная падзея года – «Ноч музеяў», адкрываюцца новыя выстаўкі, як з уласных фондаў, так і тэматычныя, камерцыйныя, праводзяцца інтэрактыўныя музейныя заняткі і лекцыі, гульні-падарожжы, якія вельмі любяць дзеці і нават дарослыя, арганізуем экскурсіі, як па экспазіцыі музея, так і выязныя. Ладзяцца і цікавыя віртуальныя выставы як уласныя, так прадастаўленыя музеямі-партнёрамі з гарадоў Бранск і Масква. Лік наведвальнікаў расце, бо музей працуе не толькі з насельніцтвам раёна, але і цесна супрацоўнічаем з гарадскімі турыстычнымі фірмамі».


У калектыве музея,які другі год узначальвае Юлія ЛЫЗО, ёсць і моладзь, сучасная, адукаваная, творчая. Так, важкі ўклад у работу музея ўносіць галоўны захавальнік фондаў Яўген СТАРАВОЙТАЎ. Другі год тут працуе і навуковы супрацоўнік Максім ЮРЧАНКА, малады спецыяліст, які патрапіў у наш музей па дзяржаўным размеркаванні пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова. Па прафесіі ён гісторык-рэлігіязнаўца, выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Чалавек удумлівы, грунтоўны, сур’ёзны, да справы гэтак жа ставіцца. Нездарма яму наведвальнікі ўжо пішуць падзякі за цікавыя і змястоўныя экскурсіі.


«Для мяне музей – сфера новая, але цікавая, пад час вучобы практыку праходзіў у школе, думаў, што і працаваць там буду, – шчыра расказвае Максім. – Але музей, у першую чаргу, гэта гісторыя, а яна – маё захапленне яшчэ з дзяцінства. Я з задавальненнем чытаў розныя гістарычныя кнігі, энцыклапедыі. Студэнтам удзельнічаў у археалагічных раскопках гарадзішча жалезнага веку ў Магілёўскім раёне. Працаваць у музеі мне цікава. Тут кожны дзень – новыя падзеі, новыя людзі, скрупулёзная даследчая дзейнасць».


Сёлета Клічаўскі краязнаўчы музей ужо наведалі звыш 8-мі тысяч чалавек. А вы даўно былі? Дакладна, там чакаюць адкрыцці!

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость