Мастацтва – гэта стан душы

Мастацтва – гэта стан душы

Фарбы акварэлі, вытанчаныя па, гукі фартэпіяна, скрыпкі і мноства іншых інструментаў, народныя і акадэмічныя спевы даўно жывуць у сценах старэйшай установы культуры раёна – дзіцячай школы мастацтваў г. Клічава. Тут асобы, узнёслы свет мастацтва, у хараство якога таленавітыя настаўнікі ўводзяць маленькіх і юных клічаўлян. Сёння ў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Клічава» займаюцца 370 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. У педагагічным калектыве ўстановы – 29 настаўнікаў, улюбёных у сваю справу. У кожнага свой багаж ведаў і вопыт работы, але імкненне выхаваць дзяцей духоўна, развіць іх здольнасці і таленты, далучыць да прыгажосці – гэта рыса агульная. Як і творчасць, натхненне, прафесіяналізм, бо не так проста стаць музыкантам або харэографам, выкладаць выяўленчае мастацтва або народную творчасць, спевы, гэтаму патрэбна ўпарта вучыцца з дзяцінства. Без любові да мастацтва тут не абысціся, толькі так можна павесці вучняў па «цернях да зорак», толькі так можна запаліць новыя зорачкі на небасхіле талентаў Клічаўшчыны.


У скарбонцы асабістых і калектыўных дасягненняў вучняў і настаўнікаў школы мастацтваў г. Клічава Гран-пры, дыпломы лаўрэатаў безлічы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Слоў падзякі і пашаны за плённую і выніковую працу на ніве культуры заслугоўваюць: Наталля Васільеўна КОКТЫШ, Алена Васільеўна ШУМСКАЯ, Валерыя Вячаславаўна ВЕРУСЬ, Ірына Уладзіміраўна ГАБРУСЬ, Іна Анатольеўна ЮРКАВЕЦ і многія іншыя педагогі школы.
Ёсць на Клічаўшчыне і сямейныя педагагічныя дынастыі ў галіне культуры. Усе мы добра ведаем сям’ю музыкантаў ВААКС, у якой адразу чацвёра чалавек: Уладзімір Георгіевіч і Алена Міхайлаўна, Арцём Уладзіміравіч і Вольга Канстанцінаўна – работнікі культуры.


У кагорце талентаў ужо чатыры пакаленні сям’і Наталлі Коктыш. Справу маці працягвае сёння яе дачка – студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, меньшая дачка – удзельніца ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка», а 5-гадовая ўнучка наведвае падрыхтоўчую групу гэтага калектыву. Нездарма сям’я Коктыш сёлета заваявала Гран-пры рэгіянальнага фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў».


Справу свайго бацькі – вядомага і любімага многімі музыканта, кампазітара, аўтара песен Леаніда ХРЫСТАВОГА – праз жыццё працягвае яго сын Руслан ХРЫСТАВОЙ. Гэты пералік можна працягваць. Галоўнае тут – любоў да мастацтва, якую сёння настаўнікі перадаюць сваім вучням. Іх поспехі і павага – галоўная ўзнагарода.

Последние новости

Президент

Лукашенко одобрил проект межправсоглашения с Зимбабве о сотрудничестве в таможенных делах

25 августа 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

25 августа 2026
Читать новость
Общество

Это вкусно: Шулюм из баранины в казане

25 августа 2026
Читать новость
Общество

При пожаре в квартире в агрогородке Клепачи погиб 5-летний мальчик

25 августа 2026
Читать новость
Будни спасателей

Будни спасателей: два пожара и ликвидация девяти осиных гнёзд

25 августа 2026
Читать новость
Общество

С 29 июля изменился порядок назначения пособия по уходу: подробности от управления по труду, занятости и социальной защите

25 августа 2026
Читать новость