Лялька на арэлях і славянскія прысмакі

Лялька на арэлях і славянскія прысмакі

Ці не ў кожным куточку Магілёўшчыны свае брэндавыя культурныя мерапрыемствы. Напрыклад, у Клічаве – «Кліч над Вольсай», Клімавічах – «Залатая пчолка», у Дрыбіне – «Дрыбінскія таржкі». А ў Чавусах – «Зялёныя святкі», міжрэгіянальнае свята-конкурс, што па традыцыі ладзіцца якраз на Тройцу. Сёлетні год не выключэнне. 8 чэрвеня на Чавускай зямлі гэты культурны фэст праходзіў ужо ў дванадцаты раз. Праводзіцца свята з мэтай адраджэння, захавання самабытнай фальклорнай культуры і традыцый рэгіёну, далучэння да роднай спадчыны моладзі.


Заўсёды «Зялёныя святкі» – гэта яркае свята, якое дазваляе ўсім у поўнай меры адчуць свае карані. Сёлета тут быў відовішчны маляўнічы конкурс карагодаў, знаёмства з народным абрадам «Кумленне». А яшчэ дзейнічала вялікая выстаўка-продаж народнай творчасці майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прахо­дзілі выступленні творчых калектываў Магілёўшчыны і запрошаных гасцей свята.


У Чавускім фэсце «Зялёныя святкі» прынялі ўдзел і прадстаўнікі Клічаўшчыны – ансамбль народнай песні «Суседзі» Бацэвіцкага сельскага Дома культуры і Клічаўскі раённы Дом рамёстваў. Прыехалі на свята-конкурс не з пустымі рукамі, а з сапраўднай творчай скарбонкай. Таму і ўразілі, і па-добраму здзівілі журы і гледачоў. Да дому нашы землякі прывезлі… 8 дыпломаў!


Клічаўскі раённы Дом рамёстваў стаў пераможцам, узнагароджаны дыпломам I ступені ў конкурсе традыцыйных траецкіх пачастункаў, дыпломам III ступені конкурса «Лепшая траецкая лялька»!
Дыпломамі свята-конкурсу адзначаны калектыў «Суседзі» у намінацыі «Лепшы карагод», і ўсе майстры народных мастацкіх рамёстваў – Лізавета КАВАЛЁВА, Наталля ЛАПАЦІНА, Дзмітрый ШАМЫНА і Уладзімір ДЗЯРЖАНСКІ.


– Быць у ліку лепшых у міжрэгіянальным свяце-конкурсе «Зялёныя святкі» для нас гонар і новая творчая вяршыня, – адзначае загадчыца РДР Лізавета Кавалёва. – Гэта было зусім няпроста, бо якіх толькі рукатворных цудаў не было тут! Мы ж прадставілі на конкурс лялек не асобныя вырабы,
а дзве кампазіцыі – «Траецкая «Лялька-вяночніца» ­­ і «Сястрыца-Тройца». Пастараліся зрабіць іх як мага маляўніча, з усімі атрыбутамі народнага свята – рознымі раслінамі, зёлкамі і кветкамі, лістотай бярозы, арэлямі. Працавалі над іх стварэннем усім калектывам, а яшчэ нам дапамагалі члены аматарскіх аб’яднанняў РДР Жана ШЫДЛОЎСКАЯ і Святлана ЖДАНОЎСКАЯ. Калектыўная праца –
і ўсе нашы конкурсныя трацыйныя траецкія пачастункі, набор страў, якія рыхтавалі на гэта свята даўней, па сямейных рэцэптах нашага рэгіёну: пірагі з гароднінай, сырам, рыбай, салодкія –
з тварагом і цукатамі, зялёныя фарбаваныя яйкі, усе стравы ўпрыгожвалі рознай зелянінай. Увогуле, папрацавалі творча, крэатыўна, з фантазіяй. Рады, што атрымалі такую высокую ацэнку журы свята-конкурсу.


Віншуем творчыя калектывы Клічаўшчыны з дасягненнямі! Няхай і надалей у спадарожніках будуць натхненне і поспех!

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость