Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

З 13 па 16 красавіка ў Магілёве прайшоў IX Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства».

Мерапрыемства аб’яднала навукоўцаў, экспертаў у сферы культуры, прадстаўнікоў дзяржаўных структур і майстроў народнай творчасці з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Арменіі, Малдовы. На працягу чатырох насычаных дзён яны абменьваліся вопытам, ідэямі і поглядамі на будучае. Праграмма форуму была яркай, насычанай самымі рознымі мерапрыемствамі і цікавымі сустрэчамі. Масштабная пляцоўка разгарнулася на вуліцы каля Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Яшчэ да пачатку афіцыйнай часткі госці акунуліся ў атмасферу свята на выстаўцы-кірмашы «Народны каларыт», якая адлюстравала разнастайнасць, багацце і прыгажосць традыцыйнай культуры. Тут можна было паглядзець не толькі на ўнікальныя вырабы рамеснікаў, але і пагутарыць з майстрамі, спасцігнуць сакрэты старажытных промыслаў і рамёстваў.


Удзел у выстаўцы-кірмашы «Народны каларыт» прынялі і майстры Клічаўскай зямлі. Уражаннямі аб удзеле ў форуме падзялілася загадчык філіяла раённага Дома рамёстваў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна» Лізавета КАВАЛЁВА:


– На выстаўцы­кірмашы «Народны каларыт» мы працавалі два дні, 14 і 15 красавіка. Наш творчы калектыў прадставіў народныя промыслы і рамёствы Клічаўшчыны: саломапляценне і лозапляценне, мастацкую апрацоўку дрэва, кераміку і сучасныя віды творчасці. Наш майстар народных мастацкіх рамёстваў Дзмітрый ШАМЫНА правёў і майстар-клас па лозапляценні. Мы зараней аформілі ўсе дакументы, таму мелі права прадаваць свае вырабы. Асаблівым попытаў у гасцей карысталіся нашы сувеніры з беларускай сімволікай, розныя вырабы з лазы. Знайшлі свайго пакупніка нашы драўляныя домікі для птушак – шпакоўні і такія ж сувеніры. Госці з замежжа з задавальненнем фатаграфаваліся з клічаўскімі майстрамі ў беларускіх вышыванках, куплялі вырабы РДР. Да гэтага нашы работы былі ўжо ў 27 краінах свету, а цяпер іх геаграфія значна пашырылася.


Было тут і нямала цёплых сустрэч з землякамі – выхадцамі з розных куточкаў Клічаўскай зямлі, якія з настальгіяй цікавіліся сённяшнім жыццём краю, і, вядома, ж набывалі нашы вырабы на памяць, – расказала Лізавета Кавалёва. Гонар прадставіць музычную спадчыну рэгіёну на галоўнай сцэне міжнароднага форуму быў прадастаўлены Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь народнаму ансамблю народнай музыкі і песні «Жытніца». Музычны кіраўнік гэтага добра вядомага ў Беларусі і паза яе межамі калектыву Уладзімір ВААКС адзначае:


– У форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» «Жытніца» удзельнічае практычна штогод, з першых год яго існавання. Прыемна, што і сёлета мы былі сюды запрошаны, выступілі на ўрачыстасцях адкрыцця гэтага міжкультурнага форуму.

Наш калектыў выступіў на сцэне Палаца культуры вобласці ў Пралозе да святочнага канцэрта. Спачатку асобна вакальнай групай калектыву – наш сямейны дуэт скрыпачоў ВААКС і барабаншчык Аляксандр КАЎШЫРКА ў вакальна­-харэаграфічнай кампазіцыі «Вянок песень і танцаў беларускага Прыдняпроўя», а пасля ўсім саставам «Жытніцы» – у «Карагодзе вялікім», што сімвалізаваў моцныя культурныя сувязі розных краін і творчых калектываў.

Нам надзвычай прыемна, што з’яўляемся пастаяннымі ўдзельнікамі гэтага форуму, дзе яркія сустрэчы, новыя ідэі і рашэнні, якія пашыра­юць­ магчымасці культурнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Як акцэнтавалася на форуме, традыцыйная культура – гэта той рэсурс, які ў эпоху глабальных выклікаў дапамагае захаваць гістарычную памяць, традыцыі і каштоўнасці свайго народа, – падкрэсліў Уладзімір Ваакс.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

МЧС информирует

Предупреждение МЧС: выжигание сухой растительности опасно и наказуемо!

15 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко подписал Директиву о практическом наполнении стратегического партнерства Беларуси с Китаем 

15 мая 2026
Читать новость
Молодёжь

Юные кличевские теннисисты вновь на пьедестале почёта

15 мая 2026
Читать новость
Земляки

В День семьи расскажем о семье Петерсон

15 мая 2026
Читать новость
Официально

Приём граждан в Кличевском районе проведёт член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Александр Багель

15 мая 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии пройдут в Кличеве

15 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем