ВЫСОКАЯ АДЗНАКА ПРАЦЫ

У  мінулы   чацвер   ДЛГУ  “ Клічаўскі  лясгас”  наведалі  кіраўнікі  рэспубліканскага  і  абласнога  прафсаюза  працаўнікоў  лесу.  Прычына  была  не  зусім  звычайная,  а  калі  дакладней,  то  вельмі  прыемная:   уручыць   кіраўніку    гэтага    прадпрыемства   ўзнагароду — юбілейны  медаль    “110  гадоў  прафсаюзнаму  руху  Беларусі”.
“Медаль,  зацверджаны  Прэзідэнтам  краіны, – гэта  высокая  адзнака  працы  кіраўніка  і  ўсяго  калектыву  ДЛГУ  “ Клічаўскі  лясгас”,  — адзначыла  Чэслава  Станіславаўна  Гоева,  старшыня  рэспубліканскага  Камітэта  прафсаюза  працаўнікоў  лесу  ў  час   агульнага  сходу  працаўнікоў  з  гэтай  нагоды, які  адбыўся  ў  актавай  зале  адміністрацыі  прадпрыемства.   Прафсаюзны  лідар  лясной  галіны  ўручыла  высокую  ўзнагароду  Уладзіміру  Анатольевічу  Касянкову   са  словамі  падзякі  за   добрасумленную   працу, актыўную  дзейнасць  у  абароне  працоўных  і  сацыяльна-эканамічных  правоў  і  законных  інтарэсаў  членаў  прафсаюза,  значны  ўклад  у  развіццё  сацыяльнага  партнёрства.

Алена  ГАНЧАРОВА.
Фота  аўтара.

Последние новости

Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия

27 ноября 2026
Читать новость
Наши новости

Дорогие друзья, уже завтра редакция Кличевской районной газеты «Сцяг Саветаў» отметит большой юбилей – 95-летие со дня первого выпуска газеты.

27 ноября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Наши читатели о районной газете «Сцяг Саветаў»

27 ноября 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия

27 ноября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Одно окно

27 ноября 2026
Читать новость
Наши новости

Прыйшла пара для ўспамінаў

27 ноября 2026
Читать новость